Менчукі не дазволілі Зеленбуду спілаваць дрэвы

На месцы былога дзіцячага садку на праспекце Незалежнасці, 93б мае зявіцца чатырохпавярховы бізнэс-цэнтар з паркінгам больш як на 100 аўтамабіляў. У дварах навакольных дамоў Менгарвыканкам дазволіў сьпілаваць больш за 300 дрэваў і кустоў. Жыхары лічаць рашэньне незаконным, бо гэты квартал уваходзіць у ахоўную зону і тут нельга будаваць нічога, што павялічвала б нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Раніцай 25 чэрвеня да будаўнічай пляцоўкі ў суправаджэнні прадстаўнікоў кампаніі «Вецер» прыехалі камунальнікі «Зелянбуду». Яны дасталі бэнзапілы і ўжо рыхтаваліся пілаваць каштаны, бярозы, ліпы, адзначаныя зялёнай фарбай. Аднак у гэты момант з суседніх дамоў высыпалі некалькі дзясяткаў чалавек. Некаторыя жыльцы трымалі ў руках загадзя падрыхтаваныя плякаты супраць «самаўпраўства» інвэстара і чыноўнікаў, іншыя абдымалі прызначаныя на сьпілоўваньне дрэвы.

Заявы забудоўнікаў, што іх дзеяньні падмацаваныя дазволам гарадзкіх уладаў, на пікетоўцаў не падзейнічалі. Тады выклікалі нарад міліцыі, але загад міліцыянтаў вызваліць тэрыторыю таксама плёну ня меў. У выніку зелянбудаўцы вярнуліся ў машыну.

Таксама падчас канфлікту на месцы прысутнічалі шуняўкі з відэакамерай.

Жыхары запэўніваюць, што збіраюцца бараніць свой двор «да пераможнага канца».

Нагадаем, напрыканцы мая жыхары прыватнага сектару ў Першамайскім раёне, пасля сарванага грамадскага абмеркавання заблакавалі (https://pramen.io/ru/2018/05/zhiteli-chastnogo-sektora-v-minske-protestuyut-protiv-uplotnilovki/) намесніка галавы адміністрацыі Першамайскага раёну ў будынку.

Крыніцы: https://www.svaboda.org/a/29318504.html
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10209424811655808&set=a.1932382447833.76110.1790439868&type=3

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *