Падатковая адмовілася ад падатку з ахвяр Халакосту

Недаўна мы паведамлялі што беларускае Міністэрства па падатках і зборах  прыдумала чарговы ход для выціскання грошай з людей і разаслала 90-гадовым габрэям паперкі у якіх ім прапанавалі заплаціць падатак з кошту дабрачынных паслуг, якія прадастаўляюць ім «Хэсэль». Гэтая кампанія з’яўляецца рэгіянальным аддзяленнем амерыканскай арганізацыі «Джойнт», якая дапамагае габрэям.

У Мазырскім «Хэсэль», кліентам якога даслалі паведамлення, ад каментароў адмаўляліся. Маўляў, мы вырашаем гэтую праблему, і спадзяемся, што ўсё будзе добра. Пазней Міністэрства апублікавала ў сябе на сайце доўгае тлумачэнне «Аб электронных сертыфікатах падатковага рэзідэнцтва», з якога асабліва нічога не зразумела. Але ў галаўным офісе «Хэсэль-Рахамім» у Мінску хутка паведамілі, што падатак плаціць не трэба:

«Нам даслалі тлумачэнне, што кліенты, якія атрымліваюць праграму «хатні догляд» падатак плаціць ужо не будуць. Гэтая паслуга каштуе даражэй за ўсё, і яна вызваляецца ад падатку. Праграма ўключае ў сябе зарплату патранатнага работніка, з якой ужо выплачваецца падаходны падатак. Гэта нас вельмі парадавала, бо без паслугі нельга абысціся. Наконт атрымання сродкаў асабістай гігіены і карыстання праграмай SOS, калі аказваецца дапамога ў куплі пральнай машыны або газавай пліты, падатак, тэарэтычна, будзе налічвацца, але ёсць магчымасць, што ў індывідуальным парадку чалавек зможа вызваліцца ад гэтай выплаты — яму дапамогуць альбо блізкія, альбо валанцёры» — кажа Святалан Маршак.

Адной з прычын такой хуткай змены меркавання можа быць жаданне беларускага боку пазбегнуць дыпламатычнага скандалу з дзяржавай Ізраіль. Так ці інакш, відавочна што розгалас у СМІ зыграў тут цэнтральную ролю.

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/mpz-adklikala-padatak-na-dapamohu-ahvjaram-halak

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.