Смерць у Жодзінскай турме: відэа

Як паведамляецца, 28 студзеня 2016 году Багданава за парушэньні правілаў унутранага распарадку (нібыта пасьля адбою ён гуляў у шашкі і гучна размаўляў) у мэдчастцы перавялі з камэры 97 у адзіночную камэру 107 (карцэр). На наступны дзень ён адмовіўся ад сняданка, праз пэўны час кантралёрка заўважыла ў вочка камэры, што Багданаў сядзеў на падлозе і нешта мармытаў. Турэмніца праінфармавала дзяжурнага, пасьля супрацоўнікі тэлефанавалі начальству, толькі потым адчынілі камэру, выклікалі фэльчара.

На відэа бачна, што першае, што робяць фельчар і дэжурны калі заходзяць у камеру… не, яны не кідаюцца аказваць дапамогу Багданаву і не выклікаюць хуткую дапамогу. Яны пачынаюць абшукваць яго асабістыя рэчы. Нетаропка, з расстаноўкай, пакуль беспрытомны чалавек сядзіць на падлозе, яны рыюцца ў пакеце з ягонымі таблеткамі, шукаючы, відаць, нешта забароненае. Толькі потым, перакінуўшы яго, як мех з бульбай, на нару, фельчар пачынае масаж сэрца. І толькі праз больш чым 30 хвілін (!) прыязджае хуткая.

 

 

У гэтым відэа самае жахлівае нават не тое, што чалавека змясцілі ў цёмную і сырую бетонную каморку за гульню ў шашкі, а тое, як дэманстратыўна пагардліва міліцыянты ставяцца да чалавечага жыцця. Можна быць упэўненым, што кожны з іх нават свайго сабаку ратаваў бы з большым імпэтам і высілкамі. Аднак сістэма, якая адмыслова падзяляе людзей на «законапаслухмяных» і «злаычнцаў», «дабрапарадачных» і «парушальнікаў», якая вучыць успрымаць чалавека не як асобу, а як аб’ект для выканання службовых абавязкаў, непазбежна пладзіць і будзе пладзіць такіх нелюдзяў, як гэтыя кантралёры і фельчары, для якіх смерць чалавека — не больш чым прыкрая нязручнасць, з-за якой прыйдзецца пісаць чарговы дакучлівы рапарт.

Смерць Алега Багданава канстатавалі 28 студзеня 2016-га, у 7.40.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/smierc-u-zhodzinskaj-turmie/28575103.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *