Андрусь Макатоўша — адзін з удзельнікаў беларускага анарха-руху ў першыя гады яго станаўлення. Вымушаны зараз жыць у эміграцыі ў Празе, ён напісаў паў-дакументальную аповесць «Упырхлікі» аб тагачаснай Беларусі, яе палітычным жыцці і аб цяжкім працэсе перамяшчэння на захад у пошуках палітычнага прытулку. Чырвоны Жонд і Навінкі, «аранжавыя» перфомансы і лагеры ўцекачоў, прыгоды маладога анархіста з Беларусі ў краінах Еўропы — усе гэта цікавай і яскравай мовай выкладзена ў аповесці «Упырхлікі». Вельмі раім!
Чытаць: https://pramenby.files.wordpress.com/2017/06/upyrchliki.pdf