Смерць чалавека ў турме — не нагода для расследвання

Мы ўжо пісалі аб справе Ігара Барбашынскага, https://pramen.io/ru/2016/11/padrabyaznastsi-smertsi-muzhchyny-aryshtavanaga-za-zbitstsyo-supratsounikau-raus/, абвінавачанага ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў», у супраціве затрыманню і збіцці супрацоўнікаў РАУС. У жодзінскам СІЗА ён «раптоўна» памёр. На ягоным целе былі выяўленыя шматлікія цялесныя пашкоджанні.

Нядаўна стала вядома, што СК спыніла расследванне крымінальнай справы па факце ягонай смерці ў суязі з «адсутнасцю складу злачынства».

Маці Ігара, Галіна Шаравар, якая столькі месяцаў спадзявалася на пакаранне віноўнікаў смерці сына, не хавае сваіх слёз:

— Вось так. Здаровы малады чалавек загінуў у турме да суда, і ніхто не вінаваты. Ужо па паводзінах следчага і характару пытанняў да мяне я зразумела, што сапраўдныя вінаватыя не будуць знойдзены, — распавяла жанчына.

Прычына спынення крымінальнай справы відавочная: сістэма яшчэ раз паказвае сваім вінцікам, што яны знаходзяцца ў бяспецы і не будуць прыцягнутыя да адказнасці за гвалт і нават забойства. Гэтым самым улада не толькі дае сілавікам карт-бланш на любыя здзекі з насельніцтва але і купляе іх лаяльнасць на выпадак масавых, а не індывідуальных актаў супраціву.

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/sk-spyniu-papjarednjae-rassledavanne-spravy-ihara

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.