Збілі за тое што «занадта разумны»

Здарэнне ў пасёлку Сасновы Бор Дзяржынскага раёну выдатна ілюструюць тое, чым можа абярнуцца выкліканне міліцыі ў надзеі на яе дапамогу.

15 ліпеня Васіль Белькін святкаваў у сябе дома дзень народзінаў. У доме ўзнік канфлікт паміж ім і яго сястрой, у выніку чаго абодва бакі выклікалі міліцыю. Што было далей, кажа сам Васіль:

“Участковы ў грубай форме сказаў, што аніякіх заяў ад мяне ён прымаць не збіраецца і загадаў ехаць з імі. Я прасіў іх растлумачыць, на якой падставе я павінен ехаць, прасіў паказаць службовыя пасведчанні. Замест гэтага мяне папракнулі ў тым, што я занадта разумны і ведаю шмат правоў, а затым схапілі мяне і адзелі кайданкі”.

“На выхадзе з кватэры, у калідоры, мне ў вочы першы раз пырснулі пярцовым балончыкам. Я тузануўся і крыкнуй “што вы робіце? Тут жа дзеці!”. І тады напарнік участковага па прозвішчы Дземідовіч схапіў мяне за горла. Я адчуў, што горла моцна заціснута, стала складана дыхаць. Тады я ўкусіў міліцыянта за руку, каб ён яе расціснуў. За гэта я атрымаў 4-5 удараў па галаве, пасля чаго на нядоўгі час страціў прытомнасць”. Ачуўся я ўжо на вуліцы, сідзячы на асфальце ля дома. І адразу мне зноў на адлегласці 10 сантыметраў ад вачэй пырскаюць у твар пярцовым балончыкам. Ад жонкі я пазней даведаўся, што сваякі спусцілі мне ваду, каб прамыць вочы, аднак міліцыянты не дазволілі гэта зрабіць. Таму я дзесьці хвілін 10 катаўся па асфальце ад моцнага болю”, — распавядае Васіль Белькін.

Прыкладна ў гэты час прыехаў яшчэ адзін нарад міліцыі. Васіля, зрэшты, адвезлі ў лякарню. Але там спачування і дапамогі ад лекараў ён не дачакаўся. Нягледзячы на ягоныя просьбы прамыць вочы яму адмовіліся — Васіль па-ранейшаму нічога не бачыў. Таксама яны адмовіліся зафіксаваць пабоі, спасылаючыся на тое, што не маюць на гэта права.

У сваю чаргу Васіль адмовіўся здаваць аналіз на наяўнасць у крыві алкаголю, бо нічога не бачыў, а адпаведна не мог быць упэўнены, што замест яго рэзультатаў не ўпішуць чые-небудзь іншыя.

У стане фактычнай слепаты, збітага, Васіля адвезлі ў Дзяржынскі РАУС, дзе ён правёў крыху менш за суткі: да трох гадзін ночы сядзў у пакоі для допытаў, потым быў кінуты ў «стакан», дзе прабыў да ранку, а потым — праведзены ў ІЧУ. І толькі ў тры гадзіны дня яму дазволілі прамыць вочы і ён стаў нармальна бачыць. Пад вечар Васілю прынеслі пратакол за «дробнае хулаганства», у якім не было аніводнага ягонага подпісу.

На наступны дзень мужчыну судзілі па артыкуле 17.1. КоАП РБ. На судзе ён прызнаў сваю віну ў тым, што лаяўся матам, бо, па яго словах, напярэдадні яму ясна далі зразумець, што калі ён віну не прызнае, то будзе сядзець 15 сутак. Такі варыянт Васіля не задавальняў, бо ў такім выпадку ён не змог бы зафіксаваць пабоі. У выніку ён атрымаў 4 базавыя велічыні штрафу і быў адпушчаны на волю.

У хуткім часе Васіль даведаўся, што 28 ліпеня была вынесена пастанова аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы па арт. 363.2 КК РБ (“Гвалтоўны супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку”). У ёй сцвярджаецца, што Васіль ударам нагі зламаў міліцыянту Дземідовічу калена. Аднак чаму тады “траўміраваны” міліцыянт не паехаў у бальніцу адразу пасля здарэння, а звярнуўся туды толькі праз два дні?

Васіль Белькін з дапамогай праваабаронцаў падаў сустрэчную заяву — наконт свайго збіцця супрацоўнікамі міліцыі. Але дагэтуль ніякага канкрэтнага адказу на яе няма, акрамя таго, што яе наўпрост далучылі да заведзенай супраць заяўніка крымінальнай справы. У межах жа крымінальнай справы ўжо адбылася вочная стаўка, на якой паказанні супрацоўнікаў міліцыі адносна месца і падставаў затрымання разыходзіліся.

Нельга не звярнуць увагу на дзве рэчы з гэтага апавядання. Першае: прычынай усей гісторыі стала выкліканне Васілём і ягонай сястрой міліцыі. Аднак, прыехаўшы, «ахоўнікі закону» не толькі не вырашылі сямейныя праблемы але і дадалі новых, таксама «ўзнагародзіўшы» таго, хто іх выклікаў, доўгімі гадзінамі пабоеў і крымінальнай справай. Ці трэба, у такім выпадку, увогуле спадзявацца на міліцыю як на арбітра? Ці варта нават думаць аб тым, каб прасіць садыстаў і адмарозкаў у пагонах аб дапамозе?

Акрамя гэтага, падпісанне Васілём пратаколу па «дробным хуліганстве» есць вялікая стратэгічная памылка, якая ў будучыні значна ўскладніць прыцягненне ментоў да адказнасці. Пагаджацца з тым, чаго не рабіў гэта нзачыць даваць карным структурам маральны і юрыдычны козыр. Падрабязней аб тым, чаму нельга падпісваць пратаколы за тое, што не рабіў, напісана тут: https://abc-belarus.org/?p=6531

Аднак галоўнае Васіль Белькін усе ж зрабіў — прыдаў выпадак міліцэйскага гвалту агалошванню. Гэтае ж самае раім рабіць і мы. Толькі няспыннае агучванне таго што робяць карнікі на дзяржзаробку, дапаможа сфарміравацца палітычнаму пратэсту супраць міліцэйскга бязмежжа.

Крыніца: http://spring96.org/be/news/87822

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.