Прысуд Васілю Белькіну: тры гады хатней хіміі і 40 базавых велічынь штрафу

23 сакавіка ў судзе Дзяржынскага раёна адбылося апошняе паседжання па справе жыхара пасёлку Сасновы бор Васіля Белькіна (https://pramen.io/ru/2018/03/muzhchyne-zbitamu-militsyyantami-pagrazhae-4-gady-hatnyaj-himii/), які мінулым летам быў збіт міліцыянтамі ў сваім ўласным доме. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах крымінальнага кодэксу: “прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі” (арт. 364 КК РБ) і “абраза супрацоўніка міліцыі” (арт. 369 КК РБ).

Суддзя Таццяна Фядчук прысудзіла Белькіна да трох гадоў хатняй хіміі і 40 базавых велічынь штрафу.

Нагадаем, што ў ліпені 2017 года Васіль быў затрыманы міліцынтамі у сваім доме пасля бытавога канфлікту. Пры затрыманні міліцыянты моцна збілі яго, некалькі разоў пырснулі ў вочы пярцовым балончыкам, спрабавалі душыць. Па словах Белькіна, каб вызваліцца ад задушвання, ён укусіў міліцыянта Аляксандра Дзямідовіча за руку. І затым менавіта гэтыя дзве драпіны ад ўкусаў і сталі падставаў для ўзбуджэння супраць Белькіна крымінальнай справы за гвалт.

Аб тым, як бараніцца ад міліцыянтаў і пры гэтым не стаць ахвярай крымінальнай справы, вы можаце прачытаць тут: https://goo.gl/m6TVY6

Крыніца: http://spring96.org/be/news/89484

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.