Жыхары Бярэсця ізноў пратэстуюць супраць акумулатярнага заводу

4 сакавіка ў Брэсце адбылася другая запар несанкцыянаваная акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. на першую, нагадаем, сабралося больш за 100 чалавек.

У гэта раз каля 80 чалавек выйшлі на галоўную плошчу Берасьця, каб «пакарміць галубоў». Такім чынам моўчкі людзі выказалі пратэст супраць будаўніцтва. Акцыя прайшла бяз лёзунгаў і транспарантаў, людзі нічога ня выкрыквалі, проста стаялі ды кармілі галубоў і размаўлялі.

«Пакарміць галубоў» прыйшлі і мясцовыя блогеры Сяргей Пятрухін ды Аляксандар Кабанаў, якіх прэвэнтыўна затрымалі тыдзень таму за тое, што яны прыгразілі ў сваёй трансляцыі выйсці на плошчу, калі ня спыніцца будаўніцтва заводу. Як распавёў Сяргей Пятрухін, сёння каля яго кватэры дзяжурылі міліцыянты.

Людзі стаялі на плошчы каля гадзіны. Міліцыянтаў побач бачна не было.

Нагадаем, будаваць акумулятарны завод пад Берасьцем пачала ў канцы 2017 году кампанія «АйПаўэр» Віктара Лемяшэўскага. Падрадчыкам выступае Аньхойская замежднаэканамічная будаўнічая карпарацыя (Кітай).

Завод будуецца каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназуе, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна непакояцца аб тым, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.

У сваю чаргу, трэба дадаць, што акрамя маўклівага пратэсту на плошчы, існуюць і шэраг больш эфектыўных інструментаў супраціву планам улады. Аб іх — у артыуле на нашым сайце «Анархистские методы экономического сопротивления».

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29077681.html

Жыхары Бярэсця ізноў пратэстуюць супраць акумулатярнага заводу: 2 комментария

  • 06.03.2018 в 18:51
    Permalink

    Здравствуйте!

    Ребята, пожалуйста, публикуйте дублирование текста новости на русском языке, т. к. вас читают не только в Белоруссии.

    Андрей.

    Ответ
  • 06.03.2018 в 19:28
    Permalink

    В Беларуси, «белоруссии» не существует.

    Если вы согласитесь переводить новости с беларуского на русский, с радостью будем публиковать дублированные и на русском языке.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *