Фашызм ужо тут

Бадай, ніводнае дзяржаўнае свята ў Беларусі не ахоўваецца такім частаколам гістарычных міфаў, яа 9 мая. Усё: ад гіганцкіх манументаў да «Подвиг народа бессмертен» у цэнтры Мінска, ад назваў вуліц да школьных падручнікаў з ранку да вечара паўтарае нам: «Мы пермаглі!». Перамога таталітарнага сталінскага рэжыму над таталітарным гітлераўскім падаецца як перамога цэлага народу. Вакол «кожнага трэцяга беларуса», які нібыта загінуў у другой сусветнай пабудаваны цэлы зікурат, наблізіцца да якога, а тым больш, спрабаваць разбурыць — значыцца быць залічаным у фальсіфікатары гісторыі і ледзьве не ў пасобнікі фашыстаў.

Міф аб перамозе менавіта таму заняў трывалае месца ў дзяржідэялогіі, што ён вельмі просты. Дрэнныя фашысты прыйшлі на нашую землю. Былі сярод нас здраднікі, якія супрацоўнічалі з ворагам. Смерць ім! Мудры Сталін павёў наш гераічны народ, і мы іх прагналі, дайшоўшы да Берліна. У расейска-імперскім выкнанні (якое, трэба прызнаць, для многіх беларусаў таксама блізкае) гэта дапаўняецца яшчэ і сентэнцыямі аб тым, як «мы» прынызілі па дарозе на Берлін яшчэ дзесятак нацый. Усё проста. Есць дабро а есць зло. Есць «мы» і есць «яны». Можна хоць яшчэ 70 год, піць, усхваляць «дзядоў» і ганарыцца сабой — а толькі гэта ад «народца» і трэба.

І нікому ўжо не цікава, што тых жа здраднікаў, нечакана, у СССР аказалася, па розных адзнаках да міліёна. Што па дарозе на Берлін савецкія салдаты рабілі нечуваныя зверствы. Што нацысцкая Германія і СССР яшчэ напрыканцы 1930-х шчыльна супрацоўнічалі, у тым ліку па лініі спецслужб. Што 1945-ы год стаў для паловы Еўропы не канцом, а пачаткам крывавага таталітарнага кіравання.

А што ж фашызм? Ну яго-та хоць перамаглі?

АМАПаўцы на вуліцах збіваюць падлекаў, а ў аўтазаках мочацца ім на галовы. За супраціў міліцыі чалавек атрымлівае 3 гады калоніі. Больш за дзесятак жанчын галадаюць, каб упрасіць «правадыра» прыслухацца і выпусціць іх дзяцей з турмаў. Фэйкавыя дэпутаты абмяркоўваюць, як лепш караць людзей за выказванні супраць улады. Любы палітычны радыкалізм забаронены на заканадаўчым узроўні пад нагодай захавання стабільнасці ў грамадстве.

Адказ просіцца сам сабой.

ДВ для pramen.io

Фашызм ужо тут: 5 комментариев

  • 09.05.2018 в 14:30
    Permalink

    Таксама i пра сучасныя рэалii што датычацца бойкi памiж Украiнаю ды Расiяй. З аднаго боку нацысты з Кыева а з другога Пуцiнскiя ваяры. Аднак парэзаны вэтаран АТО выбельваецца сучаснымi нiбыта анархiстамi. Гэта нават не адзiны прыклад лаяльнасцi да ваяк як з боку Украiны i наадварот. Адным словам, аналiзуйце сучасныя рэалii i пабачыце багата супярэчнасцяу.

    Ответ
  • 10.05.2018 в 07:46
    Permalink

    А я анархіст і не бачу нічога дрэннага ў выбельванні вэтэранаў АТА. І падтрымліваю тых украінскіх анархістаў, што пайшлі ў АТА.

    Праўноўваць 2 Сусветную і вайну з сенняшняй расейска-украінскай канешне можна. Бяручы да ўвагі, такім чынам, што тады Расія — гэта нацысцкая Германія, а Украіна — Чэхаславакія альбо Польшча.

    Нігіліст есць за што пакрытыкаваць, але пра расію яны ўсе правільна пішуць. Гэта у чыстым выглядзе каланіяльная вайна, і украінскі народ мусіць абараняцца ў ей любымі сродкамі. Усялякія аморфныя «не вайне!» толькі іграюць на руку Пуціну, расейскаму тэлебачанню і расейскім імперскім інтарэсам.

    Ответ
  • 10.05.2018 в 17:55
    Permalink

    анархіст, які кажа «так вайне!» і не бача нічога дрэннага ў абароне дзяржавы?! Жах! Уявіце сабе каб Махно абаряняў Петлюру ад бальшавікоў, таму што гэта каланіяльная вайна… чым адрозніваецца каланіяльная вайна ад некаланіяльнай? ці бываюць увогуле некаланіяльныя войны? Прамень ужо адказваў на гэтыя пытанні — https://pramen.io/ru/2017/12/rubi-pod-koren/

    будзеце расказваць казкі аб тым, што падчас барацьбы з іншаземнымі захопнікамі немагчыма бараніць народ самастойна і рабіць рэвалюцыю тым, хто зрабіў яе ў 1917-1918 у Расеі, Венгрыі, Славакіі, Германіі… станавіцца ў адзін шэраг з дзяржаўнымі халуямі і нацыстамі гэта ганьба

    Ответ
    • 11.05.2018 в 12:51
      Permalink

      Па спасылцы, калі што, не пазіцыя Промня а пазіцыя асобнага чалавека.

      Крапоткін падтрымаў Антанту ў 1 сусветнай.
      Палова штабу Махно была ўдзельнікамі 1 сусветнай.
      Анархісты гішпанскай CNT тысячамі ўдзельнічалі ў 2 сусветнай на баку французскай дзяржавы.

      Але гэта ўсе, канешне, тоже былі НІАНАРХІСТЫ.

      Маё меркаванне — кожны выпадак, кожную вайну трэба разглядаць індывідуальна. Лічыць, што існуюць універсальныя догмы і рэцэпты на ўсе выпадкі жыцця гэта значыць быць дагматыкам і сектантам. Гэта забівае любыя надзеі на палітычны поспех анархізма.

      Ответ
  • 11.05.2018 в 19:31
    Permalink

    Кожны выпадак трэба разглядаць індывідуальна, але ёсць з’явы, такія як вайна, капіталізм ці дзяржава, якія не могуць выглядаць цалкам станоўчымі ў вачах анархіста нават сітуатыўна. Я па-ранейшаму чакаю адказ аб розніцы паміж каланіяльнай і некаланіянай вайной, мо гэта адчыніць для мяне нейкія станоўчыя рысы вайны, якія я не заўважаў.

    Махно фактычна таксама ўдзільнічаў у Першай сусветнай, але не на баку Расейскай імперыі. Падтрымка Крапоткінам Антанты была разумнай пазіцыяй на ваш погляд? Дарэчы, гэтае яго меркаванне выклікала целую хвалю асуджэння з боку самага шырокага кола анархістаў, у т.л. тых анархістаў, якія не падтрымалі вайну, але падтрымалі абедзьве рэвалюцыі.

    Універсальных рэцэптаў не існуе, але з маральнага пункту гледжання падтрымка дзяржавы гэта відавочнае здрадніцтва сваім поглядам. Для паслядоўнага анархіста ня можа існаваць сітуацыі, калі трэба са зброяй у руках абараняць не народ, а дзяржаву і яе межы.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *