На спадарожніку Сатурна знайшлі складаную арганіку

Навукоўцы выявілі на адным з спадарожнікаў Сатурна складаную арганіку. Дадзеныя, атрыманыя касмічнай станцыяй «Касіні», сьведчаць, што ў шлейфах гейзэраў спадарожніка Энцэлад існуюць буйныя арганічныя малекулы, якія лічацца нeад’емнай чacткай кожнага жывoга аpгaнізму. Даследаваньне апублікавана ў часопісе Nature.

Яшчэ ў 2011 годзе спэцыялісты амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA назвалі Энцэляд найбольш прыдатным месцам у Сонечнай сыстэме для зараджэньня жыцьця. Цяперашняя знаходка можа стаць пацвярджаннем гэтым словам, але навукоўцы пакуль не сьпяшаюцца з высновамі. Верагодна, што на спадарожнік Сатурна адправяць новы даследчы апарат, які вывучыць нябеснае цела больш падрабязна.

Міжпланетная станцыя «Касіні» дасьледавала Сатурн і яго спадарожнікі на працягу 12 гадоў. У мінулым годзе місія завяршылася, і апарат згарэў у aтмаcфэpы планеты. Нягледзячы на гэта, апрацоўка атрыманых з «Касіні» звестак працягваецца дагэтуль.

Цікавасьць да Энцэлада паўстала пасьля 2004 году, калі даследнікі выявілі на ім вадзяныя гейзэры вышынёй да 250 кілямэтраў. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пад вялікай тоўшчай лёду на нябесным целе ёсць акіян, у якім могуць знаходзіцца мікраарганізмы.

Даведка: Энцелад — шосты па памеру спутнік Сатурна, складаецца пераважна з вадзянога ільду і мае амаль белую паверхню з рэкорднай у Сонечнай сістэме чыстатой і адлюстравальнай здольнасцю. Радыюс: 252 км. Тэмпература на паверхні: -200 градусаў.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29326228.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.