Гісторыя з аглядальнікам дзяржаўнай газеты «Беларусь Сегодня» Максімам Восіпавым дэманструе, якога кшталту людзі працуюць на пасадах платных прапагандыстаў.
Восіпаў паўдзельнічаў у дыскусіі наконт новаўвядзення, якое пачне дзейнічаць у нашай краіне з 12 кастрычніка: пасажыры без квітка мусяць уваходзіць у грамадскі транспарт толькі праз пярэднія дзверы, інакш яны трапяць у лік парушальнікаў.
Васіль Малашэнкаў, рэпарцер дзелавога журнала Office Life напісаў у Фэйсбуку, што «пасажыры з дзіцячымі каляскамі стануць патэнцыйнымі парушальнікамі». Зайсці з дзіцячай каляскай у пярэднія дзверы, якія ў некаторых аўтобусах бываюць вузкія, праблематычна.
На гэта Восіпаў разразіўся чалавеканенавісніцкім каментарам: «Мне вось цікава, хто з гэтымі каляскамі ўвогуле прэцца ў транспарт, калі ў маладых бацькоў па 2-3 машыны звычайна? Альбо заўсёды можна ўзяць таксі і не псаваць нервы ні кіроўцам Г[рамадскага] Т[ранспарту], ні пасажырам. А калі няма сродкаў ні на асабістае аўто, ні на таксі — ці маюць яны ўвогуле маральнае права заводзіць дзяцей і ўскладняць тым самым жыццё грамадству?».
Як людзі адрэагавалі на словы дзяржаўнага халуя, вы можаце пабачыць самі.
Як вынікае з фота прапагандыста на ягонай старонцы ў Фэйбсуку, ён таксама прыхільнік Расіі і СССР.
Максім Осіпаў працавал у «Народнай Газеце», «Вячэрнім Мінску», «Беларускай ніве» а таксама начальнікам аддзела аналітыкі (!) у тэлеканале АНТ. Па адукацыі — палітолаг.