На выходных ў Беларусі адбыліся дзве несанкцыянаваныя акцыі

Адразу дзве несанкцыянаваныя акцыі, адна ў Брэсце, адна ў Светлагорску, прайшлі ў Беларусі ў гэтыя выходныя.

15 верасня ў Светлагорску людзі пратэставалі супраць кітайскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату. Яго першы ж пуск скончыўся смуродам, праблемамі са здароўем і шматлікімі скаргамі мясцовых жыхароў ва ўсе інстанцыі. Яны, аднак, плёну не прынеслі і у суботу грамадзяне распачалі флэшмоб: не менш за 150 чалавек у мэдыцынскіх масках і з зялёнымі паветранымі шарамі сабраліся каля цэнтральнай плошчы.

Мясцовыя ўлады ўсяляк імкнуліся замінаць акцыі. Пляцоўку ў прызначаны час — 17.00, з ініцыятывы ўлады занялі дзеці. Яны танцавалі і запускалі паветраныя шары чырвонага колеру. Гэта выглядала на рэпэтыцыю да Дня гораду, які пройдзе ў наступную суботу. Паміж жыхарамі райцэнтру хадзіў міліцыянт Яўген Бяспалька і папярэджваў праз мэгафон, што «дадзенае мерапрыемства несанкцыянаванае», і пагражаў адказнасцю. па артыкуле 23.34 КаАП. «Дык арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць — тут ці ў турме!», — закрычала на міліцыянта пэнсіянэрка. Іншыя ўдзельнікі флэшмобу пыталіся ў міліцыянта — ці ёсць у яго дзеці і ўнукі?

 

Ініцыятыўная група па маніторынгу сітуацыі з заводам падавала ў выканкам заяўку на мітынг, аднак яго не дазволілі спаслаўшыся на занятасць пляцоўкі. Як бачым, новы «свабодны» і «прагрэсіўны» закон аб масавых мерапрыемствах не змяніў нічога ў рэпрэсіўных практыках дзяржавы

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Жэстачайшы пыл у вочы – разбіраем закон аб масавых мерапрыемствах

На наступны дзень, у нядзелю, у Брэсце «кармілі галубоў» праціўнікі акумулятарнага заводу. Больш за 60 чалавек стаялі групамі і абмяркоўвалі далейшыя планы.

 

 

Такіх пратэстных флэшмобаў з гэтай нагоды на плошчы Леніна ўжо прайшло не менш за дзясятак.

Акумулятарны завод на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» будуе прадпрыемства ТАА «АйПауэр». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Берасцейскія ўлады ўжо не раз забаранялі мітынгі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, а мясцовых блогераў і актывістаў затрымлівалі, выносілі ім папярэджанні, штрафавалі і абавязвалі выбачыцца за відэа пра акумулятарны завод.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Анархистские методы экономического сопротивления

Крыніцы: https://www.svaboda.org/a/29491740.html
https://www.svaboda.org/a/29492612.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *