Мінчанін супраціўляўся затрыманню: міліцыянт адкрыў па ім агонь

1 кастрычніка нарад міліцыі выехаў па выкліку ў жылы дом па вуліцы Паўліны Мядзёлкі. «Нейкія грамадзяне» (відаць, суседзі) паскардзіліся на тое што ў кватэры было шумна. Там на той момант знаходзілася 7 чалавек.

Супрацоўнікі карных служб, як пішацца ў міліцэйскіх крыніцах «пачалі высвятляць прычыну супрацьпраўных паводзін» і пачалі патрабаваць дакуманты. Людзі пачалі ўслых абурацца, і, як сцвярджаюць карнікі, «правакаваць бойку». Як менавіта яе пачалі правакаваць — не ўдакладняецца. Адзін з прысутных, нібыта, спрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянтаў, тыя «зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў», але і гэта, нібыта, не супакоіла мужчыну, і тады яму прастралілі нагу.

Усе прысутныя былі затрыманыя. Міліцыя асобна адзначыла што «усе яны раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці» (міліцыянты заўседы лічаць гэты факт вельмі важным, бо ён мусіць падмацаваць апраўданне ўжыцця агнестрэльнай зброі).

У дачыненні да мужчыны, які нібыта хацеў адабраць збрю у міліцыянера, распачалі крымінальную справу па арт 364 КК РБ — «гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў». «Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні», — напісала ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Цікава, крыніцы не паведамляюць, каб удзельнікі кампаніі знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Сыходзячы з напісанага (міліцэйскія справаздачы як заўжды варта «дзяліць на два» і ставіцца са скепсісам з папараўкай на звычайныя паводзіны міліцыянтаў) можна зрабіць здагадку, што група грамадзян не забаялася даць адпор супрацоўнікам, якія, хутчэй за ўсе ва ўласцівай ім форме, з абразамі і пагрозамі, ўварваліся ў кватэру, і спрабавалі затрымаць прысутных. Ці спрабаваў пры гэтым мужчына адабраць зброю, судзіць не бярэмся, але факт аказання супраціву безумоўна варты ўхвалення і пераймання. Ня дзіва, што сістэма пачула ў гэтым дзеянні небяспеку і вырашыла пакараць мужчыну крымінальнай справай.

Астатнія 6 чалавек знаходзяцца ў ЦІП на Акрэсціна.

Крыніцы: https://euroradio.fm/milicyyaner-stralyau-u-kvatery-u-minsku-zatrymanyya-6-chalavek-1-u-balnicy

https://euroradio.fm/u-dachynenni-minchuka-yaki-adbirau-zbroyu-u-milicyi-pachali-kryminalnuyu-spravu

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.