Антысаветчына не заткнецца! Альбо што рабіць, калі вас заганяюць у БРСМ?

Відэа «Як заганяюць у БРСМ» менш чым за тыдзень набрало на ўсіх платформах больш чым 700 тысяч праглядаў. Казалася б, ні для каго не сакрэт, што ў БРСМ заганяюць прымусова, аднак у гэты раз падняўся сапраўдны хайп. Мусіць, таму, што на любы гвалт у дачыненні да дзяцей (а такія пагрозы з воплямі і хамскім прыніжэннем годнасці — самы што ні на есць гвалт) грамадства заўседы рэагуе востара. А гістэрычныя воплі нам.дырэктаркі Інэсы Ахрамовіч, ды яшчэ з апеляцыямі да палітычнай свядомасці «Антисоветчина! Антибеларушчына! Вы что, не поддерживаете политику президента!?» нікога не маглі пакінуць абыякавымі.

Зрэшты, што рабіць і як рэагаваць, калі вас заганяюць у БРСМ? Даем парады нашым чытачам з ліку студэнтаў і школьнікаў.

1. Не баяцца! Памятаць што вы — ў сваім праве. Ніхто не можа прымусіць вас ісці куды б то ні было. Няма ні толькі закону, які б абавязваў вас кудысці ўступаць і камусці «дапамагаць» (гімназіі, школе, універу), няма нават ніякай прычыны, з якой вы абавязаны падпарадкоўвацца праўладным маразматыкам. Таму не бойцеся, хай баяцца аны. Пачувайцеся ўпэўнена!

2. Проста адмовіцца! «Не» мусіць стаць вашым галоўным адказам. Паясняць, тлумачыць, апраўдвацца вы не абавязаныя. «Не хачу!» і кропка. Памятайце, лічыць «уступлю фармальна а нічога там рабіць не буду» — неправільная пазіцыя. Кожны раз калі вы ўступаеце ціску, вы даеце начальнікам карт-бланш на тое каб працягваць дзейнічаць такімі метадамі. Яны бачаць, што ціск працуе, і працягваюць ужываць яго ўжо супраць іншых.

3. Стварайце ім «нервяк»! Няхай баціцеся не вы а яны! Бо гэта яны ўшчымляюць вашую свабоду, а не вы — іх, гэта яны паставілі сябе вышэй і спрабуюць камандаваць, гэта яны прыніжаюць вашую годнасць. Спрачайцеся, «наязджайце» у адказ, падкрэслівайце што прымушаць вас ніхто не ў праве. Чым больш непрыемную атмасферу вы створыце для вашых завучаў і ідэолагаў падчас гэтай размовы, тым меней у іх будзе жадання працягваць такое з іншымі. Гэта патрабуе моцных нерваў, але яно таго варта!

4. Публікуйце ўсе, што з вамі адбылося. Мінскія школьнікі абралі найлепшы варыянт, праўда, нажаль, ен ўказалі месца і ўсе прозвішчы дзейсных асобаў (хаця яны ўсе роўна пазней сталі вядомыя). Рабіце гэтаксама ж. Альбо, як мінімум, напішыце ў СМІ аб тым што з вамі адбылося.

5. Ужо ўступілі раней? Альбо даведаліся, што вас запісалі без вашай згоды? Можна паспрабваць усе выправіць. Вас абавязаныя выключыць аўтаматычна пасля атрымання вашай пісьмовай заявы. Спампаваць яе можна тут: https://vk.com/doc427218648_480949997?hash=92c7bfc09d8f8a0b80&dl=b43d2183420e509ff2

Пасля таго як вы яе адправіце — абавязкова праверце, ці выключылі вас.

6. А лепшае што вы можаце зрабіць — далучыцца да анархістаў. БРСМ — гэта не нейкая асобная з’ява, якая ўзялася зніадкуль. Яна — заканамерны плод нашай дзяржавы, вынік сістэмы, якая падаўляе моладзь па ўсіх франтах. Яны хочаць зрабіць з вас быдла, якое б маршыравала ў статку. Аб’ядноўвайся з такімі ж як сам, каб не дазволіць ім гэтага зрабіць! Пішы нам на pramen@riseup.net — будзем змагацца разам!

Д.В. для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.