Экстрэмістаў усё более

Аналітыка нашага таварыша Міколы Дзядка аб апошніх нападках дзяржмашыны на свабоду слова.

«На днях адбыўся сапраўдны наплыў рэпрэсій за выказванні. За рэзкія словы ў адрас ментоў ў Фэйсбуку узбудзілі крымінальную справу на актывістку, блізкую да «Маці 328», Марыну Мацулевіч. За пост са «свінасабакамі» і «маскалямі» мінчуку далі тры гады хіміі. На Славаміра Адамовіча ўзбудзілі адміністратыўку за апавяданне ў Новым Часе, надрукаванае 9 (!!!) год таму.

Тыдзень таму, каб збіць актыўнасць флэшмобу «Я экстрэміст», уначы затрымалі Глеба Рубанава.

Акрамя таго, мне стала вядома пра першы выпадак асуджэння на суткі па 17.10 (Распаўсюд нацысцкай сімволікі) — былому фанату Алегу Дашкевічу далі 15 сутак за тры выявы Укантакце.

Робіцца відавочна: карныя ворганы зразумелі, што людзі збольшага «схаваюць» небывалае абмежаванне свабоды слова. Таксама схавае і Еўропа. І, як я і прадказваў, ад штрафаў і адміністратывак за пасты\каменты пераходзяць да сутак і крыміналак.

Што стаіць за гэтымі высілкамі карнікаў?

  • Безумоўна, гэта інерцыя рэпрэсіўнай машыны. Вулічная актыўнасць ліквідаваная, трэба ліквідаваць ужо інтэрнэтную. Машына не можа працаваць ухаластую. Тым больш роля інтэрнэту ў значнай ступені ўзрасла: за немагчымасцю дыскутаваць, абмяркоўваць і выпускаць пар на вуліцах, людзі робяць гэта анлайн.
  • Акрамя таго, упэўнены, грае ролю і асабісты фактар. Шуневіч, канешне, нягоднік і хлус, але ён не дурань. І выдатна можа сам прачытаць, што пішуць пра яго і ягонае ведамства ў сацсетках. Ведае і пра «шунявак» і пра «дзіравага» і пра ўсё-ўсё-ўсё. Ён зліцца, ён ненавідзіць. Адсюль ягоныя высілкі. Заўважце, яны цалкам планамерныя. Спачатку прапхнуты закон аб ідэнтыфікацыі каментатараў на сайтах. Зараз караюць тых, хто выказваецца ў сацсетках (якія ўлада забараніць фактычна не можа). Разлік просты: накажам аднаго, каб астатнія тры разы думалі, што пісаць. І ўладзе тут нават не патрэбныя дэманстратыўныя суды: незалежныя СМІ самі распіяраць гэты выпадак і данясуць да грамадскасці меседж: «трымайце свае меркаванні пры сябе, інакш будзе бо-бо».

А тут яшчэ і расійскія калегі выдатны прыклад падаюць — ёсць на каго раўняцца і пераймаць фактычна ўжо гатовыя механізмы.

Мара Шуневіча, такім чынам, каб былі забітыя і задушаныя ўсе да адзінага галасы пра ягонае ведамства і пра ягоных супрацоўнікаў. Каб ягоных падначаленых баяліся, каб перад імі трымцелі і толькі пелі ім дыфірамбы, а не называлі іх цынічнымі маральнымі вырадкамі без сораму і сумлення, якімі яны з’яўляюцца насамрэч.

Аднак ёсць адно «но». Інтэрнэт-прастора заўсёды служыла людзям магчымасцю выказаць набалелае, а галоўнае — выпусціць пар. Хаця б праз груканне па клавіятуры выплеснуць злосць і незадаволенасць жыццём, сістэмай, парадкамі, пабачаным у навінах трэшам. І такім чынам інтэрнэт — да пэўнай ступені — выконваў у Беларусі ролю каналізатара пратэстнай энергіі. Гэта вельмі нагадвае тое, як у больш свабодных краінах часта працуюць вулічныя мітынгі. Прыйшлі, паравелі, палаяліся на ментоў — часам нават пакідалі ў іх нешта; для элітаў не змянілася роўным чынам нічога — затое людзі пачуваюцца задаволенымі. Гнеў знайшоў выйсце. Калі ж усе мала-мальскі бяспечныя формы выражэння гневу афіцыйна забароненыя — ён будзе накаплівацца ў людзях магутнай разбуральнай энергіяй. І гэта зробіць выбух непазбежным. Дыктатары і іхнія марыянеткі, п’яныя ўладай і ўседазволенасцю чамусь увесь час пра гэта забываюцца.

#яэкстрэміст #яэкстремист»

Крыніца: https://www.facebook.com/happymikola/posts/907632052921154

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.