Анархісты Беларусі: Народ сам пачаў закладаць прынцыпы анархіі

Падчас пратэстаў у Беларусі на вуліцы гарадоў выйшлі як грамадзяне, якія ўпершыню выказалі сваю пазіцыю, так і тыя, для каго пратэст з’яўляецца звычайным ладам жыцця.

Анархісты Беларусі – асобная група людзей, якія ва ўмовах канспірацыі і пастаяннага актывізму спрабуюць ажыццявіць даўнюю ідэю існавання грамадства без кіруючых органаў.

Вольга Сямашка пагутарыла з Мікалаем, які прадстаўляе анархісцкую групу „Прамень”.

„Госць Рацыі” папрасіў не называць сваё прозвішча і зрабіць свой голас непазнавальным.

РР: На сайце анархісцкай групы „Прамень” сярод задач гэтага году, кшталту звяржэння дыктатуры, пазначана і вызваленне ўсіх рэвалюцыйных зняволеных. Ці маецца тут на ўвазе, што ў Беларусі адбылася рэвалюцыя?

– Мы лічым, што рэвалюцыя адбываецца цяпер, на дадзены момант. Рэвалюцыя – гэта не штосьці, што хутка завяршаецца. То бок гэта можа пачацца з перавароту, але пераварот не з’яўляецца рэвалюцыяй. Рэвалюцыя – гэта планамернае пераразмеркаванне ўвогуле ўсіх каштоўнасцяў: палітычных, эканамічных, сацыяльных. Рэвалюцыя адбываецца на дадзены момант, яна адбываецца актыўна і хутчэй за ўсё яна будзе адбывацца доўгі час. 

РР: З пункту гледжання анархісцкага руху, што чакае краіну ў 2021 і ці сыдзе Лукашэнка? 

– Магчыма адбудзецца хваля новых пратэстаў вясной-летам гэтага года, у выніку росту эканамічных праблем. Рэжым зараз робіць нейкія неразумныя крокі, такія як закрыццё межаў, павышэнне падаткаў. Такія дзеянні раней ці пазней загоняць народ у кут і  справакуюць новы ўсплёск пратэстаў. Рэжым па сутнасці сам сабе капае яму. Далей мы бачым развіццё дваровых і раённых ініцыятыў, бо зараз яны набіраюць абарот, увесь рух адбываецца ў дварах, гэта вельмі файна, з нашай анархісцкай перспектывы. Павышаецца ўзровень самаарганізацыі сярод звычайнага насельніцтва – гэта супер. Калі рэжым Лукашэнкі ўсё ж упадзе, то мы канешне плануем далей змагацца, бо мы не бачым перспектывы змены ўлады. З нашай перспектывы – гэта не зменіць многага, то бок мы будзем далей змагацца за самарганізаванае грамадства і дэмакратыю, нават калі рэжым будзе зрынуты.

РР: На ваш погляд, якая роля Расеі ва ўсіх тых працэсах, што адбываюцца ў Беларусі?

– На дадзены момант складана сказаць, што адбываецца таму, што з аднаго боку Расея намагаецца неяк паўплываць на працэс. Але з іншага боку бачна, што Лукашэнка не хоча аддаваць сваю ўладу, ён спрабуе ўтрымацца і там і там. Што будзе далей? Мне здаецца, што адкрытай канфрантацыі з боку Расеі магчыма не будзе, то бок як гэта было, напрыклад, ва Украіне. Думаю, што Пуціну будзе нашмат складаней апраўдаць сваё ўварванне ў Беларусь. Безумоўна Пуцін будзе спрабаваць неяк паўплываць, пралабіраваць свой уплыў у Беларусі і магчыма пасадзіць нейкага свайго чалавека ва ўладзе. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Радыё рацыя

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.