Асман Эўкан перамог!

Недаўна мы паведамлялі (https://vk.com/pramenofanarchy?w=wall-108910672_751) аб тым што турэцкі анархіст Асман Эўкан пачаў у турме чарговую галадоўку супраць парушэння ягоных правоў на харчаванне, супраць вобшукаў з агаленнем і забаронаў на зносіны. І вось добрая навіна – ён дабіўся выканання сваіх патрабаванняў пасля 45 дзён без ежы.

Паведамленне ад АЧК-Стамбул:

«Асман Эўкан перамог цягам галадоўкі, падчас якой ён супрацьпаставіў сваё жыццё дзяржаве, што затачыла яго ў турэмныя муры. Асман атрымаў усё, што патрабаваў, не здаўшыся падчас цяжкіх выпрабаванняў. Бестэрміновая галадоўка супраць запужванняў, катаванняў і знішчальнай палітыкі супраць зняволеных яшчэ раз прадэманстравала, што ён быў правы, заклікаючы да змагання. Ён рашуча працягнуў сваю барацьбу і вырашыў што лепш абярэ ганаровую смерць, калі хоць адно з ягоных патрабаванняў не будзе выканана.

Дзяржаўная карная сістэма і яе чыноўнікі, што прымусілі нашага паплечніка пакутаваць ад голаду 45 дзён – нашыя ворагі. Прызнаныя патрабаванні Асмана не азначаюць поўнае спыненне катаванняў, бо катаванні ёсць дзяржаўная палітыка. Ён дзякуе ўсім, хто арганізоўваў дэманстрацыі, выказваўся і падтрымліваў яго падчас страйку. Асман Эўкан зараз адходзіць ад наступстваў галадоўкі, яго стан нармальны. Хутка мы апублікуем яго пасланне.

З анархісцкай салідарнасцю,
АЧК-Стамбул.»

Даведка: Асман Эўкан нарадзіўся ў 1959 годзе ў горадзе Самсун. У 1992 годзе яго прыгаварылі да 30 гадоў турэмнага зняволення за ўдзел у левай тэрарыстычнай групе і экспрапрыяцыю. З гэтага часу, ужо 23 гады ён знаходзіцца за кратамі. Акрамя гэтага Асман адсядзеў 9 гадоў з 1980 па 1989.
У 2003 годзе Асман змяніў свае погляды на анархісцкія а таксама стаў веганам і прыхільнікам барацьбы за правы жывёлаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *