На франтах сусветнага супраціву (хронікі класавай вайны 04.04.2010-10.04.2010)

УКРАІНА

8 красавіка 2016 года кіеўскія анархісты атакавалі Галасееўскі раённы суд Кіева, кінуўшы ў яго 4 бутэлькі з запальнай сумессю. “Мы выступаем супраць усёй сённяшняй судовай улады. Дзяржава, з’яўляючыся нашым ворагам, цягам свайго развіцця абзавялася рознымі інстытутамі, якія выконваюць функцыі падаўлення і пакарання. <…> Сапраўдныя злачынцы – гэта ўрад краіны, а сапраўдныя бандыты знаходзяцца ў МУС і СБУ” — паведамілі яны ў сваім камюніке.

Відэа:

https://vimeo.com/162263722

РАСІЯ

Канфлікт вакол маскоўскага парку “Дубкі” набывае ўсё больш востры характар. 5 красавіка кампанія-забудоўшчык паспрабавала з дапамогай паліцыі прарваць заслоны жыхароў, што пратэстуюць супраць будоўлі камерцыйнага жылля.

Зранку дзве машыны жыхароў загарадзілі пад’езд да пляцоўкі будаўнічаму крану. Днём да месца пачалі падцягвацца ўзмоцненыя нарады паліцыі. Абаронцы парку ўсталі жывым шчытом перад варотамі якія вядуць да будаўнічай пляцоўцы а таксама падагналі туды з той жа мэтай легкавую машыну.

Позна ўвечары да варот прыехалі два аўтобусы з паліцыяй, машыны-эвакуатары. Каля 10 гадзін вечара на будоўлі пачаліся затрыманні. Паліцэйскія схапілі двух актывістаў. ДІБДР (Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху) перакрыла рух па вуліцы, каб машыны кампаніі-забудоўшчыка смаглі заехаць на тэрыторыю.

ГРЭЦЫЯ

Ад 5 красавіка корпусы Е2, С2 і А1 турмы Трыкала ў Грэцыі пачынаюць серыю мабілізацый. Першы крок: адмова захадзіць у камеры падчас паўднёвай ізаляцыі з 12.00 да 15.00. «Непадпарадкаванне будзе пашыранае, калі патрабаванні не будуць выкананыя» — паведамляюць арыштанты. У сваёй заяве асуджаныя дзяржавай выказалі наступныя патрабаванні:

а) 24-гадзінная магчымасць звярнуцца да медыцынскай дапамогі – найманне медперасаналу з рознымі спецыяльнасцямі

б) Паляпшэнне колькасці і якасці турэмнай ежы

в) Паляпшэнне гігіенічных умоў, улічваючы мыццё прадуктаў харчаванне і санітарную апрацоўку камер.

г) Усталяванне добрага спартыўнага інвентару для правядзення вольнага часу.

д) Усталяванне адукацыйных і навучальных праграм, у тым ліку прафесійнага навучання, культурных, спартыўных і іншых.

е) Права арыштантаў на стасаванне са сваім грамадскім атачэннем (спатканні, лісты, тэлефанаванні, водпускі) і замацаванне іх у якасці неад’емных правоў а не заахвочванняў ці прывілеяў.

ж) Забеспячэнне небагатых арыштантаў неабходнымі рэсурсамі для выжывання адпаведнымі сацыяльнымі структурамі

д) Найманне ў турму сацыяльных супрацоўнікаў, у прыватнасці, псіхолага

PS: мы шлем сваё баявое прывітанне усім зняволеным, што актыўна удзельнічалі ў мабілізацыі у турме Карыдалас са студзеня па люты, што ў выніку прывяло да выканання іхніх патрабаванняў.

7 красавіка паведамлялася, што ў Грэцыі адбываецца 24-гадзінны страйк працоўных дзяржсектару у знак пратэсту супраць пенсіённай рэформы і сістэмы сацыяльнага забеспячэння.

Цягам дня застаюцца зачыненымі ўсе дзяржаўныя і муніцыпальныя ўстановы. Па ўсёй краіне пройдуць мітынгі. Да акцыі таксама далучыліся журналісты і федэрацыя працоўных грамадзянскай авіяцыі.

8 красавіка галоўны офіс газеты «Першая тэма» у Афінах быў атакаваны анархісцкім калектывам «Рубікон». Фарбай быў вымазаны фасад будынку, таксама быў сур’ёзна пашкоджаны ўваход і дзве машыны, якія належаць кампаніі (а не супрацоўнікам, як ілжыва казалі мэйнстрымавыя мас-медыя). Газета «Першая тэма» — рупар дзяржаўнай прапаганды. Яе журналісты распаўсюджаюць танны папулізм самага кансерватыўнага напрамку, адстойваючы інтарэсы капіталістаў і праводзячы выгадную для іх палітыку. Журналісты гэтай газеты асабліва старана нападаюць на анархістаў і рэвалюцыйных актывістаў, гэтаксама як на ўцекачоў і мігрантаў.

ФРАНЦЫЯ

5 красавіка – чарговыя сутыкненні моладзі з паліцыяй у Парыжы. На вуліцы сталіцы выйшла да 3400 навучэнцаў ВНУ і СНУ. Падчас пратэстаў затрыманыя 130 чалавек.

Відэа:

https://youtu.be/G2HQEXzbt-Q

9 красавіка падчас новага дня пратэсту супраць неаліберальнай «працоўнай рэформы» ў Францыі прайшло каля 200 маніфестацый, арганізаваных прафсаюзамі. На вуліцы французскіх гарадоў выйшла не менш за 200 тысяч чалавек, з іх 110 тысяч – у Парыжы. МУС паведаміла аб 26 арыштах.

У сталіцы дэманстранты рушылі ад плошчы Рэспублікі, дзе збіраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту «Ноч без сну» (якое стала французскім аналагам руху «Occupy») да плошчы Нацыі, дзе дзясяткі пратэстоўцаў у капюшонах пачалі закідваць спецназ камянямі і бутэлькамі. Карнікі ужылі слезацечны газ, аглушальныя гранаты і пачалі разганяць дэманстрантаў. Сутычкі працягваліся да вечара.

У Рэне дэманстранты парушылі распараджэнне ўладаў аб забароне дэманстрацый і ўступілі ў бойку з паліцыяй з ужываннем кактэйляў Молатава і будаваннем барыкад. Параненыя 7 паліцэйскіх і 15 дэманстрантаў.

Сутыкненні таксама прайшлі ў Нанце, Тулузе і Страсбургу.

Відэа:

https://youtu.be/Bt0XCnhOEn0

ІТАЛІЯ

4 красавіка паведамлялася што ў Мілане анархістамі знішчана 4 банкаматы. Для гэтага былі выкарыстаныя молат, фарба і халодная зварка. Мэта акцыі – падкрэсліць адказнасць банкаў за ў бізнесе па дэпартацыі мігрантаў. На сценах побач пакінутыя надпісы: «НІ МЕЖАЎ НІ НАЦЫЙ», «МІСТРАЛЬ ЭІР – САЎДЗЕЛЬНІКІ ДЭПАРТАЦЫІ».

«Будзьце салідарнымі з усімі, хто парушае межы і атакуйце тых, хто адказны за эксплуатацыю» — заклікаюць актывісты ў сваім камюніке.

КУРДЫСТАН

7 красавіка паведамалялася што два афіцэра бяспекі, адзін – маёр і адзін спецназавец былі забітыя курдскімі снайперамі ў горадзе Нусайбін. На відэа – адзін з такіх эпізодаў.

Відэа:

https://youtu.be/fXYGrrrJ1As

Яшчэ адно відэа паказвае як турэцкія карнікі страляюць з танкаў па жылых дамах у горадзе Шырнак: https://vk.com/video-95376066_456239030?list=ac768896128dcfae74

8 красавіка паведамлялася аб тым што ў гарадах Дыярбаыкр і Юкескова (паўночны захад Турцыі) у выніку партызанскіх вылазак забіта не менш за 11 салдат турэцкай арміі.

Таксама партызаны HPG (Атрады абароны народа) яшчэ пятага красавіка усталявалі кантроль над шашой паміж гарадамі Сільван і Кульп.

СІРЫЯ

7 красавіка паведамлялася што ў Алепа YPG (Атрады народнай абароны) адбілі атаку ісламістаў з Ахрар Аш-Шам, Ан-Нусры і іншых груповак рэлігійных фанатыкаў. Вынікам нападу, стала смерць 15-ці грамадскіх асоб. 56 атрымалі раненні.

Атакі працягнуліся на наступны дзень: джыхадзісты выкарысталі па пазіцыях YPG у раёне Шэйх-Масуд цяжкую артылерыю і «Грады». YPG знішчылі танк, чатыры кулямёты, 20 аўтамабіляў і 1 склад баперпыпасаў.

У той жа дзень пазіцыі курдаў трапілі пад артабстрэл ІДІЛ.

Падчас баёў, як паведамляецца, 5 байцоў YPG страцілі свае жыцці. Страты джыхадзістаў: 52 чалавекі забітымі.

БРАЗІЛІЯ

Працягваюцца хваляванні ў адукацыйнай сферы. Да страйку настаўнікаў у Рыа-дэ-Жанэйра далучыліся вучні і бацькі. Па стане на 8 красавіка там захопленыя ўжо 15 школ. У Сан-Паулу вайсковая паліцыя ўжыла сілу супраць дэманстрантаў, што выступалі супраць скарачэнняў у адукацыйнай сферы.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://thebarbariantimes.espivblogs.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

001

002

003

004

006

007

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.