Люду гонар, шляхце жах

Адін з плакатаў на нашай апошняй дэманстрацыі выклікаў найбольшую хвалю абмеркаванняў. Мы вырашылі патлумачыць падрабязна яго сэнс, каб адказаць на гэтую зацікаўленасць. Лозунг «люду гонар, шляхце жах» гэта адказ на лозунг «шляхце гонар, рабам жах», які мы таксама разбярэм па-костках, але крыху пазней.

А спачатку аб тым, што навогул абазначае тэрмін «шляхта». Не кожны ўзброены чалавек аўтаматычна можа лічыць сябе шляхцічам. Так не называлі ўсіх апалчэнцаў, так не называлі ўзброенных сялян і г.д. Шляхта — гэта саслоў’е прафесійных ваяроў. Статус гэты перадаваўся па наследству і даваў шэраг прывілей, а таксама права на ўласнасць.

Але як людзі станавіліся шляхтай? Малодшыя сыны ці іншыя вольныя людзі з нейкай прычыны не меўшыя маёнтка маглі пайсці на службу да князя. Першапачаткова яны былі проста наймітамі, а князь першы сярод роўных правадыр узброенай брыгады. Але з заваяваннем зямель іх статус змяняўся, ваенны правадыр станавіўся князем, заваяваныя народ — чэляддзю, а найміты атрымлівалі за службу права спаганяць з чэлядзі на нейкай тэрыторыі даніну і перадаваць частку свайму босу (глядзі падрабязней тэорыю паходжання дзяржавы Чарльза Цілі). Цяпер, каб падцвержваць сваё права валодання ўласнасцю, яны былі абавязаныя перад князем збіраць падаткі і ўдзельнічаць у абароне яго ўлады, як ад знешніх ворагаў, так і ад народных бунтаў. Зразумеўшы сваю неабходнасць для князя, яны шляхцічы паступова сталі патрабаваць для сябе ўсё больш паўнамоцтваў, выступаючы ўжо як асобная палітычная сіла, асобнае саслоў’е са сваімі інтарэсамі. Некаторыя сталі зямельнымі магнатамі з уплывам на палітыку ўсяго княства.

Такім чынам, шляхта ў тыя часы нешта сярэдняе паміж кантрактным вайскоўцам і чыноўнікам. Саслоўныя інтарэсы для іх былі важнейшыя, чым інтарэсы халопаў і чэлядзі (а на іх між іншым трымаўся дабрабыт шляхецтва). А часамі важней, чым інтарэсы княства. На працягу стагоддзяў лёс сялян не надта турбаваў паноў, наадварот яны нярэдка ўдзельнічалі ў падаўленні паўстанняў і лёгка пераймалі замежную культуру ў залежнасці ад палітычнай кан’юктуры. Палітычныя гульні і атрыманне правілеяў турбавалі іх больш за ўсё, а ўдзел у абароне княства быў ім быў цікавы толькі таму, што яны баранілі ў тым ліку свае маёнткі, а таксама свайго сюзэрэна, які забяспечваў дзеянне іх прывілеяў. Нярэдка магнаты станавіліся на бок замежных уладароў, якія абяцалі больш, чым папярэдні гаспадар.

У той самы час, сялянства нярэдка бунтавала, збягала ў стэпы Ўкраіны. Гэта дэманструе іх прагу да вольнага жыцця, чым прасякнуты ўвесь сялянскі эпас, дый творы беларускіх класікаў. Такім чынам, амаль рабскі статус сялян ня быў іх сумленным выбарам. Раб — часцей за ўсё вымушаная пазіцыя, якая мала каго задаволіць.

Тыя, хто выстаўлялі сябе абаронцамі краіны, фактычна былі гарантам рабскага статусу большасці насельніцтва. Так заўсёды бывае, калі нехта атрымлівае ўладу. Шляхта ці «дыктатура пралетарыяту» не адзіныя прыклады таго, як асаблівыя прывілеі, улада, адарванасць ад народу пераўтвараюць былых выхадцаў з люду ў новых паразітаў.

Ці шмат адрозненняў паміж той старадаўняй шляхтай і тымі, хто гуляе ў яе сёння? Наўрад. Людзі,якіх ніхто не абіраў прагнуць атрымаць уладу проста па факце валодання зброяй і клапоцяцца найперш пра свае інтарэсы. Як і ў даўніну, шляхта ганарліва пазуе са зброяй недзе на палях бітвы, а іх князі і магнаты ў бяспечным месцы займаюцца палітыкай, з высакамернай пагардай да народнага пратэсту і сацыяльных патрабаванняў.

Але мы жадаем, каб нашыя мары здзейсніліся. Просты люд успомніў пра гонар, пра свае здольнасць і права на волю. Каб народ выцягнуў свой лёс з кіпцюроў прывілеяваных і ўзброеных гаспадароў, не гледзячы на тое, якім сцягам тыя гаспадары прыкрываюць сваю прагу да ўлады.

Люду гонар, шляхце жах!

Разынка Булкін спецыяльна для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.