Анархісты у хвасце гісторыі?

Многія годы анархісцкі рух у Беларусі, Расіі і ва Украіне з рознай паспяховасцю браў удзел у буйных палітычных падзеях. Майдан ва Украіне, пратэсты супраць «закону аб тунеядстве» і у 2020 у Беларусі, акцыі у Расіі — там, дзе нараджалася барацьба з аўтарытарызмам, анархісты ставалі ў першыя шэрагі. Такая ж сітуацыя склалася і калі Расія распачала сваё поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Многія таварышы і таварышкі з розных бакоў былога Саўка ўзяліся за зброю дзеля барацьбы з безчалавечным рэжымам Пуціна. Сёння ва Украіне змагаюцца больш сотні анархістаў і антыфашыстаў, раскіданых па розных падраздзяленнях і частках фронту. Хтосьці здолеў стварыць сваю невялічкую баявую групу з таварышаў і сяброў, а хтосьці ваюе сам на сам у шэрагах ЗСУ.

Вариант текста на русском доступен внизу.

Пасля развалу антыаўтарытарнага ўзводу ва Украіне было некалькі чалавек, якія ўсё яшчэ гарэлі анархісцкімі альбо антыаўтарытарнымі ваеннымі падраздзяленнямі для стварэння як мінімум палітычнага супрацьдзеяння ультраправым структурам, працягваючым паспяхова развівацца ў барацьбе з расійскім фашызмам. На жаль, пакуль гэтыя спробы не прывялі ні да чаго больш-мень сур’езнага. Ясная справа, што дзяржаўныя структуры хутчэй дадуць зяленае святло так званым патрыётам, чым будуць дазваляць анархістам паўнавартасна ўдзельнічаць у вайне, нават калі ў дадзенным выпадку ёсць агульны вораг — Крэмль. Але спробы стварэння асобных груп, на жаль, засталіся толькі ініцыятывай невялікай колькасці таварышаў, якія лічаць важнымі падобныя палітычныя фармаванні антыаўтарытарыяў. Многія анархісты і антыфашысты апынуліся ў шэрагах груп з нават не ліберальным палітычным уяўленнем пра будучае Украіны, Беларусі ці Расіі.

Апошнія набегі рускага дабравольчага корпусу паказваюць ў якім сур’езным крызісе апынуўся анархіцкі рух. Многія таварышы ў сацыяльных сетках пачалі пазітыўна адгукацца аб рэйдах ультраправых на тэрыторыі, падкантрольныя Пуціну. І калі адкінуць палітычныя погляды РДК, то сапраўды можна пабачыць нейкі пазітыў у гэтых падзеях. Але адкідваць гэтыя погляды ні ў якім разе нельга. Сенняшні ўдзел расійскіх ультраправых на баку Украіны — гэта апартунізм у надзеі на палітычную ўладу ў Расіі пасля паразы Пуціна. Не варта сумнявацца, што грамадная папулярнасць неанацыстаў праз падзеі ў Белгарадскай Народнай Рэспубліцы прывабіць яшчэ больш людзей у іхнія шэрагі і рост поглядаў, так кажучы, «альтэрнатыўнага рускага міру», паводле якога цяпер адбываецца генацыд рускага народу, стануцца папулярнымі не толькі ў асяродзі сектанцкіх неанацысцкіх груповак, але і ў больш шырокіх грамадскіх колах. Частка харошых рускіх апынулася неанацыстамі, у мінулым забіваўшымі мігрантаў, у барацьбе за чысціню рускай нацыі. Што гэтыя нацысты будуць рабіць заўтра разваленай Расіі — складана сказаць, але дакладна, што не змагацца за свабоду.

Пакуль ультраправыя нарошчваюць уплывы не толькі расійскім асяроддзі, але і ў асяроддзі беларускай дыяспары, мы бачым адносную неупэўненую актыўнасць многіх анархістаў. Тыя, хто хацеў паехаць ваяваць, хутчэй за ўсе гэта ўжо зрабілі, а для многіх у Эўропе вайна застаецца фонам, да якога ўжо ў некаторай ступені нават прызвычаіліся. Перспектыў на барацьбу пасля пераезду ў ліберальныя краіны анархістаў з Беларусі ці Расіі больш не засталося, а крызіс руху працягнуў пагаршацца. Многія найбольш актыўныя таварышы паглынутыя антырэпрэсіўнай працай. Ўся бягучая сітуацыя адсунула анархістаў з пазіцыі найбольш актыўных удзельнікаў барацьбы за вызваленне народаў Усходняй Эўропы ў хвост цягніка гісторыі. Падаецца, што мы страцілі надзею на рэвалюцыйную трансфармацыю свету на карысць «рэальнасці», ў якой мы сталі значна больш індывідуалізаванымі і ўжо не імкнемся да калектыўнага супраціву. Але анархісты моцныя толькі тады, калі мы адзіны. Разбітыя па розных накірунках, мы рызыкуем не толькі прайграць чарговы раўнд сацыяльнай і палітычнай барацьбы, але і страціць анархісцкі рух ў цэлым. І калі ўчора мы казалі, што не будзе ніякага анархісцкага руху, у выпадку перамогі Расіі ва Украіне, то сёння есць даволі высокая верагоднасць, што анархісцкага руху не застанецца нават калі Украіна пераможа.

Частка з нас можа паказаць пальцам на украінскіх анархістаў, маўляў, глядзіце, не былі дастаткова падрыхтаваныя да пачатку вайны, і з-за гэтага няма магчымасці поўнавартаснага ўдзелу анархістаў з другіх краін. Мы катэгарычна не згодныя з такім падыходам. Як інтэрнацыяналісты, мы лічым, што падрыхтоўка да любога палітычнага крызісу ў рэгіёне ляжыць на плячах усіх таварышаў і не спыняецца на межах нацыянальных дзяржаў. На колькі да гэтай вайны былі гатовыя расійскія ці беларускія анархісты? Размаўляць пра гэта можна даволі доўга…

Што рабіць зараз, будучы ў такім сур’езным крызісе, падчас вайны? Тым, хто яшчэ думае аб удзеле ў ваенным супраціве — рабіць гэта трэба ўжо зараз. Толькі разам анархісты змогуць пабудаваць дастатковыя структуры для паўнавартаснага практычнага ўдзелу падчас вайны і пасля перамогі над Расіяй. Звязвайцеся з Камітэтам Супраціву і даведвайцеся, як вы можаце далучыцца да калектыўнай барацьбы. Калі ў вас няма магчымасці/сілаў ўзяць у рукі зброю — далучайцеся да грамадскіх структур і пачынайце дзейнічаць. Калі сення мы будзем праяўляць недастатковую рашучасць, то заўтра «вызваленныя» Беларусь ці Расія могуць стаць месцамі куды больш варожымі для ідэй свабоды і роўнасці чым зараз.

Пакуль ўсе не будуць вольнымі!
Прамень

Анархисты в хвосте истории?

Многие годы анархическое движение в Беларуси, России и Украине с различными успехами участвовало в крупных политических событиях. Майдан в Украине, протесты против тунеядства и 2020 в Беларуси, акции в России — там где начиналась борьба с авторитаризмом, анархисты становились в первые ряды. Такая же ситуация сложилась и когда Россия начала свое полномасштабное вторжение в Украину. Многие товарищи и товарищки из разных частей бывшего совка взяли оружие в руки для борьбы с бесчеловечным режимом Путина. Сегодня в Украине сражаются больше сотни анархистов и антифашистов, разбросанных по разным подразделениям и участкам фронта. Кто-то смог создать свою небольшую боевую группу из товарищей и друзей, а кто-то воюет сам по себе в рядах ЗСУ.

После развала антиавторитарного взвода в Украине было несколько человек, которые все еще горели анархическими или антиавторитарными военными подразделениями для создания, как минимум политического противодействия ультраправым структурам, продолжающим успешно развиваться в борьбе с российским фашизмом. К сожалению, пока все эти попытки не привели ни к чему более или менее серьезному. Понятное дело, что государственные структуры скорее дадут зеленый свет так называемым патриотам, нежели будут позволять анархистам полноценно участвовать в войне, даже если в данном случае есть общий враг в лице Кремля. Но попытки создания отдельных групп, к сожалению, остались лишь инициативой небольшого количества товарищей, которые считают важным подобное политическое формирования антиавторитариев. Многие анархисты и антифашисты оказались в рядах групп с даже не либеральным политическим представлением о будущем Украины, Беларуси или России.

Последние набеги русского добровольческого корпуса показывают в каком серьезном кризисе оказалось анархическое движение. Многие товарищи в социальных сетях начали позитивно отзываться о рейдах ультраправых на территории подконтрольные Путину. И если отбросить политические взгляды РДК, то действительно можно увидеть что-то позитивное в происходящем. Но отбрасывать эти взгляды ни в коем случае нельзя. Сегодняшнее участие российских ультраправых на стороне Украины — это оппортунизм в надежде на политическую власть в России после поражения Путина. Не стоит сомневаться, что огромная популярность неонацистов за действия в Белгородской Народной Республике привлечет еще больше людей в их ряды и рост взглядов так сказать «альтернативного русского мира», по версии которого, сейчас происходит геноцид русского народа, окажутся популярны не только в среде сектантских неонацистских групп, но и в более широких общественных кругах. Часть хороших русских оказались неонацистами, в прошлом убивавшими мигрантов в борьбе за чистоту русской нации. Что эти нацисты будут делать завтра в разваленной России сложно сказать, но уж точно не за свободу бороться.

И пока ультраправые наращивают влияние не только в российской среде, но и в среде беларуской диаспоры, мы видим относительно неуверенную активность многих анархистов. Те, кто хотел поехать воевать скорее всего это уже сделали, а для многих в Европе война остается фоном, к которому уже в некоторой степени даже привыкли. Перспектив на борьбу после переезда в либеральные страны у анархистов из Беларуси или России больше не стало, а кризис движения лишь продолжил усугубляться. Многие наиболее активные товарищи поглощены антирепрессивной работой. Вся текущая ситуация отодвинула анархистов из позиции наиболее активных участников борьбы за освобождение народов Восточной Европы в хвост поезда истории. Кажется, что мы забросили надежды на революционное преобразование мира в пользу «реальности», в которой мы стали куда более индивидуализированными и уже не стремимся к коллективному сопротивлению. Но анархисты сильны лишь только тогда, когда мы едины. Разбитые по разным направлениям, мы рискуем не просто проиграть очередной раунд социальной и политической борьбы, но и потерять анархическое движение в целом. Если вчера мы говорили, что не будет никакого анархического движения, в случае победы России в Украине, то сегодня есть довольно большая вероятность, что анархического движения не будет даже если Украина победит.

Часть из нас могут указать пальцем на украинских анархистов, мол смотрите не были достаточно готовы к началу войны, и из-за этого нет возможности полноценно участвовать анархистам из других стран. Мы категорические не согласны с таким подходом. Как интернационалисты, мы считаем, что подготовка к любому политическому кризису в регионе лежит на плечах всех товарищей и не останавливается на границах национальных государств. Насколько к той войне были готовы российские или беларуские анархисты? Об этом можно говорить довольно долго…

Что делать сейчас, прибывая в таком серьезном кризисе во время войны? Тем, кто еще думает об участие в военном сопротивлении — делать это надо уже сейчас. Только вместе анархисты смогут построить достаточные структуры для полноценного политического участия во время войны и после победы над Россией. Связывайтесь с Комитетом Сопротивления и узнавайте как вы можете присоединиться к коллективной борьбе. Если у вас нет возможности/сил взять в руки оружие — присоединяйтесь к гражданским структурам и начинайте действовать. Если сегодня мы будем проявлять недостаточную решительность, то завтра «освобожденные» Беларусь или Россия могут стать местами куда более враждебными для идей свободы и равенства, чем сейчас.

Пока все не будут свободны!
Прамень

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.