У Брэсце народ бараніў нецвярозага мужчыну ад затрымання

Алег Цярэшчанка — адзін з відавочцаў, які зняў інцыдзент на відэа. Паводля его, 23 ліпеня нецвярозы мужчына сядзеў на сядзеў на лаўцы пэрону берасьцейскага аўтавакзалу ў чаканні маршруткі. Калі да яго падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы, той адмовіўся прайсці з імі. Відавочцы інцыдэнту прасілі міліцыянтаў «адпусціць чалавека дадому», тым больш што мужчына не дэбашырыў, а проста заснуў на лаўцы.

Міліцыянты папярэдзілі мужчыну, што калі той адмовіцца добраахвотна ісці за імі, яны ўжывуць фізычную сілу. Ён падпарадкоўвацца не стаў і быў груба затрыманы, а разам з ім — і супрацоўніца аўтавакзалу, якая спрабавала абараніць мужчыну. На жанчыну надзелі кайданкі.

Паводле каментару ментоў, зразумела, вінаватыя сам мужчына («спаў у стане алкагольнага ап’янення»), і супрацоўніца, што ўзялася яго абараняць: яна «крычала», «абарвала гальштук міліцыянту», «хапала за форму» і нават «сымулявала падзеньне на асфальт ля міліцэйскага аўто».

На 32-гадовага жыхара Кобрыні, які спаў у чаканні маршруткі, склалі цэлых тры пратаколы, дзеянні жанчыны зараз праходзяць «праверку».

Нагадаем, выпадкі супраціву міліцыянтам у Беларусі ў апошні час робяцца ўсе больш частымі. У сакавіку гэтага года аршанец параніў нажом міліцыянтаў, якія прыйшлі яго затрымліваць (https://pramen.io/ru/2018/04/v-orshanskom-rajone-ment-poluchil-nozhevoe-ranenie-pri-zaderzhanii-muzhchiny/), у маі у Гомелі іншы мужчына парэзаў ажно трох міліцыянтаў у штацкім пры спробе яго затрымаць (https://pramen.io/ru/2018/05/gomel-muzhchina-porezal-nozhom-tryoh-militsionerov-pytavshihsya-ego-zaderzhat/), у чэрвені гэтага года быў прысуджаны да 2,5 год калоніі мужчына, які збіў міліцыянтаў, якія прыйшлі да яго дадому (https://pramen.io/ru/2018/06/v-gomelskoj-oblasti-osudili-muzhchinu-izbivshego-militsionera/).

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29390622.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.