Сёння зранку пачалі прыходзіць паведамленні аб тым, што Зелянбуд усе ж такі пачаў вырубку скверу «Котаўка», на месцы якога хочуць будаваць касцел. Мясцовыя жыхары і актывісты змагаюцца за яго ўжо некалькі месяцаў (http://pramen.io/2016/06/park-kotovka-vyrubka-priostanovlena/, http://pramen.io/2016/05/minchane-boryutsya-za-skver-kotovka/): былі сабраныя больш за 500 подпісаў, у скверы праводзіліся дзяжурствы, шэраг мастацкіх акцый. І вось, падаецца, што ўлада вырашыла напляваць на меркаванні жыхароў і ўсё ж пачаць высечку.
Відэа:
Але, як паведамляюць актывісты «Зялёнай Сеткі», пад прамым націскам жыхароў камунальшчыкі спыніліся.
Працоўныя «Зелянбуда» вымушаны былі пакінуць сквер пасля таго, як каля 30 жыхароў і грамадзянскіх актывістаў, якія сабраліся ў скверы, сталі пад дрэвы і каля спецтэхнікі, перашкаджаючы высечцы.
«Ссечана два дрэвы, яшчэ адно — не цалкам. Рабочыя сабралі галінкі і з’ехалі. Супрацоўнікі міліцыі, якіх раней выклікалі прадстаўнікі прадпрыемства, не ўмешваліся, толькі здымалі ўсё на камеры і апытвалі тых, хто сабраўся, што яны тут робяць», — распавяла Дубіна. Таксама яна дадала, што па праэкту мясцовыя жыхары і грамадскія аб’яднанні пакінулі ў адміністрацыі раёну шмат заяў і прапаноў, а грамадскія слуханні скончыліся толькі ў мінулую пятніцу, таму секчы дрэвы нельга нават па закону.
Сябры ініцыятыўнай групы супраць высечцы накіраваліся ў адміністрацыю і Следчы камітэт Савецкага раёна, каб выказаць сваё меркаванне з нагоды таго, што адбываецца. Жыхары па-ранейшаму лічаць выдадзены каталіцкай парафіі дазвол на высечку незаконным.
Крыніцы:
https://www.facebook.com/maksim.sarychau/videos/1459807444048008/
http://realty.tut.by/news/offtop-realty/522600.html
http://nn.by/?c=ar&i=181652
рабочие зеленстроя должны солидаризироваться с местными жителями, ведь вырубка парка — это нарушение интересова всех работяг, а не только местных!