Піша былы палітвязень Аляксей Шыдлоўскі, які папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі і атрымаў адмову.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=17046
Падзеі апошніх пяці месяцаў кардынальна зьмянілі прыярытэты ў маім жыцьці. За гэты час, які падаецца мне ня месяцамі, а доўгімі гадамі, я пасьпеў даведацца пра асабістасьці людзкога характару больш, чым у турме, чым у падпольлі, чым за ўсё папярэдняе існаваньне.
Ніколі раней ня думаў пра тое, як атрымліваюць палітычны прытулак уцекачы зь Беларусі. Амаль не дапускаў, што на такі ўчынак магу пайсьці сам. Але калі пры канцы мінулага году лёс паставіў гэтае пытаньне, рашэньне было на карысьць ад’езду. Ці слушна я зрабіў, ня вырашыў для сябе дагэтуль.
Падобная сытуацыя можа здарыцца з кожным. І гэтыя радкі пішуцца, каб людзі не рабілі тых памылак, што нарабіў я.
Памылка першая
5 сьнежня мінулага году ў пераходзе мэтро “Пушкінская”, у крамцы з кніжкамі, дыскамі, я паспрачаўся з прадаўцом. Мне не спадабалася, што паліцу з дыскамі закрывае партрэт Лука…