На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

21 красавіка каля Роўна каля жыхары навакольных вёсак перакрылі міжнародную трасу Кіеў-Чоп з-за смерці пад машынай 23-гадовага хлопца. На трасы адбыўся кіламетровы затор. Жыхары патрабуюць усталяваць святлафор і кажуць што на гэтым участку загінула ўжо 60 чалавек, а за апошні год – ужо двое.

 

Сотні жыхароў прыкарпацкай вёскі Назавізаў у панядзелак перакрылі дарогу на курорты, патрабуючы ад ўладаў адмовіцца ад будаўніцтва побач з сялом палігона для захавання адкідаў. Яны перакананыя, што іх здароўе ад гэтага пагоршыцца а таксама адбудзецца забруджанне навакольнага асяроддзя.
Праз гадзіну блакада спынілася, але жыхары паведамілі, што гэтая акцыя была папераджальнай.

 

 

Таксама на гэтым тыдні перакрывалі трасу Адеса-Мелітопаль-Новаазоўск жыхары сяла Камсамольскае Мікалаеўскай вобласці, патрабуючы вярнуць ім пасвішчы, адабраныя ў якасці зямлі для ўдзельнікаў АТА

РАСІЯ

24 красавіка паведамлялася аб здарэнні ў Навасібірску. Да двух выхадцаў з сярэдняй Азіі прычапіліся менты за тое што тыя перайшлі дарогу ў нездаволеным месцы. Але тут на падмогу мужчынам падышлі яшчэ некалькі дзясяткаў суродзічаў і атачылі машыны ДПС. Завязалася бойка. У выніку правесці затрыманне карнікам атрымалася толькі пасля прыезду 6 (!) дадатковых патрульных машын.

 

 

ФРАНЦЫЯ

23 красавіка ноччу ўспыхнулі жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і паліцыяй на парыжскай плошчы Рэспублікі – месца, дзе ўжо 3 тыдні штодзённа збіраецца асамблея руху «Nuit Debout». 12 чалавек арыштаваныя.
Каля 100 дэманстрантаў паспрабавалі прарвацца праз паліцэйскія кардоны вакол плошчы і рушыць у горад. Падчас сутыкненняў была падпаленая паліцэйская машына. Мусара выкарысталі слезацечны газ.

000

 

КУРДЫСТАН

22 красавіка паведамлялася Сілы народнай абароны HPG (узброенае крыло ППК) правялі шэраг паспяховых партызанскіх дзеянняў супраць турэцкай арміі.
18-га красавіка партызаны атакаввлі блокпост Каратас мяжы вобласці Хакары Чукурджа. Адзін турэцкі салдат забіты.
На той жа мяжы 21-га красавіка атакаваны блокпост Эрыш. Дакладная колькасць ахвяр сярод карнікаў невядомая.
Зранку 18-га красавіка ў выніку спецаперацыі, што праводзілася ў мясцовасці турэцкім спецназам, пачаліся сутыкненні паміж імі і рэвалюцыянерамі ў Бінголі (Бінголь – горад на усходзе Турцыі). 7 вайскоўцаў турэцкай арміі забітыя. Два партызаны страцілі жыцці ў баі.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.
Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

СІРЫЯ

Яшчэ 12 красавіка паміж хрысціянскім апалчэннем, якое падтрымлівае Асада і курдскімі ўзброенымі атрадамі ў аль-Вуста (прыгарад Камышло) успыхнулі сутыкненні. Прычынай стала тое, што лаяльныя асаду сілы нацыянальнай абароны спынілі машыну з курдскімі байцамі і паспрабавалі даглядзець яе. З-за адмовы курдаў падпарадкавацца загаду асадісты прымянілі сілу. Да 21 красавіка горад Камышло падчас баёў амаль цалкам перайшоў пад кантроль курдаў. З абедзвюх бакоў актыўна ўжывалася бранетэхніка і цяжкае ўзбраенне.
Да 23 красавіка паміж бакамі канфлікту было дасягнутае перамір’е, па выніку якога бакі дамовіліся ўзнавіць статус кво. Страты абедзвюх бакоў склалі больш за 100 чалавек. 24 красавіка курдская міліцыя «Асаіш» і арабскія байцы з SDF пачалі абмен палонных з асадістамі.

Відэа баёў у Камышло

 

 

Курдскія байцы ў Камышло

001

ЗША

23 красавіка ў горадзе Стоўн Маунтін, штат Джорджыя анархісты і антыаўтарытарыі заблакавалі сход нацыстаў.
Група антыфашыстаў сабралася ў гарадскім парку не гледзячы на некалькі соцен спецназаўцаў, якія прыйшлі абараніць арганізатараў і ўдзельнікаў неанацысцкага шэсця, арганізаванага Ку-Клукс-Кланам.
«Расісцкія структуры ў Амерыцы пільна ахоўваюцца паліэйскімі атрадамі, якія першапачаткова былі сфармаваныя для таго, каб лавіць беглых рабоў на Поўдні і бунтаўнікоў-працоўных на Поўначы. Каб трымаць нашу аўтаномную групу далей ад месца зборышча белых расістаў, паліцыя атакавала нас на заходнім уваходзе ў парк ў 10 раніцы. За гэтым паследаваў шэраг арыштаў» — пішуць антыфашысты.
Падчас паліцэйскай атакі анархісты пачалі адбівацца, паліць барыкады і выкарыстоўваць феерверкі супраць спецназу, што было ініцыятывай не толькі вузкай групы рэвалюцыянераў, а ўсей супольнасці пратэстоўцаў.

 

003

 

004

 

https://twitter.com/AudreyWSBTV/status/723902125248512000/video/1

 

МЕКСІКА

23 красавіка група анархістаў размясціла самаробную выбуховую прыладу на ўваходзе ў будынак CORTV штата Оахака – маніпулятыўнага медыя-канала, які абслугоўвае інтарэсы дзяржавы.
«Адчуўшы хвалю рэпрэсій супраць антыаўтарытарыяў, асабліва сфакусіраваную на анархісцкім руху, мы прадпрынялі гэты ўчынак для таго каб пашырыць змаганне супраць сваіх ворагаў.
Мы асазнаем, што ў тых, хто прысуджае нас да жыцця ў галечы і прыгнёце ёсць розныя твары і розныя дапаможнікі.
У гэтым выпадку гэта – мас-медыя, інструменты ўлады для сацыяльнага адчужэння, непазбежная частка рэпрэсіўных інструментаў супраць анархісцкага руху, роля якіх – крыміналізаваць нашых паплечнікаў і іхнюю барацьбу.
Нашая мэта – зламаць гэты сацыяльны «мір», пабольшыць канфлікт, абвастрыць і пашырыць паўстанне.
Мы салідарныя з нашымі зневоленымі паплечнікамі і тымі, хто паў у гэтай вайне.
За Фернанда Барсенаса, Моніку Кабальеро, Францыска Салара і ўсіх анархістаў і анты-аўтарытарыяў у турмах.
СМЕРЦЬ ДЗЯРЖАВЕ!
НЯХАЙ ЖЫВЕ АНАРХІЯ!

Нефармальныя анархісцкія асобы».

Крыніцы:
https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/
http://vk.com/club22093079
http://kurdishdailynews.org
https://www.facebook.com/blackrainboworg
http://325.nostate.net/
http://actforfree.nostate.net/
https://itsgoingdown.org/
https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.
Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *