На франтах сусветнага супраціву

ФРАНЦЫЯ

Тулуза: у ноч з 3 на 4 мая ў Тулузе група актывістаў з дапамогай фарбы і вогнетушыцеля разграміла цэнтр занятасці. «Бо мы ненавідзім працу і ўсё тое, што яны нам навязваюць» — кажуць удзельнікі акцыі, адзначаючы таксама рост дзяржаўных рэпрэсій у сувязі з сацыяльным выбухам у Францыі.

Нант.: 3 мая французскі ўрад унёс у парламент праект закона аб працы, што выклікала новыя маніфестацыі па ўсёй краіне. У Нанце акцыя пратэсту перарасла ў сутыкненні з карнікамі. Па дарозе каля 700 дэманстрантаў разбілі шыбы гандлёвага цэнтра «Галерэя Лафайет» — паліцэйскія выкарысталі супраць іх слезацечны газ і вадамёты. Падчас сутыкненняў раненні атрымалі 7 паліцыянтаў. Усяго падчас акцый пратэсту з 9 сакавіка ў Нанце былі параненыя 67 карнікаў. Па краіне гэтая лічба дасягнула 300 чалавек.

001

 

002

ВЕЛІКАБРЫТАНІЯ

7 мая адбыліся дэманстрацыі салідарнасць побач з большасцю брытанскіх цэнтраў часовай ізаляцыі мігрантаў, а таксама побач з іншымі турмамі для мігрантаў па ўсёй Еўропе.

У цэнтры ізаляцыі Хармонсворта кал аэрапорта Хітроў 190 чалавек аб’явілі галадоўку і 50 чалавек захапіла турэмны двор. Таксама паведамлялася што адзін мужчына галадаў ужо 4 дні, а 6-га мая зрабіў спробу суіцыду, парэзаўшы вены ў дворыку, у выніку чаго абеспрытомеў. Што з ім зараз – невядома. Галадоўшчыкі Хармонсворта далучыліся да Фредеріка Ігбінедіона, які галадае ўжо 13 дзён у цэнтры ізаляцыі ў Лінкольншыры.

У горадзе Кале дэманстрацыя падтрымкі мігрантаў была забароненая з-за «надзвычайнага становішча». Але тым не менш на месцы яе правядзення сабралася каля 40 чалавек.

У Брэнерпасе (горная цясніна на мяжы Італіі і Аўстрыі, дзе ўлады Аўстрыі плануюць будаваць сцяну ад мігрантаў) некалькі сотняў людзей уступілі ў супрацьстаянне з італьянскім спецназам.

003

ГРЭЦЫЯ

8 мая ўвечары пратэстоўцы ў Грэцыі ўступілі ў супрацьстаянне з паліцыяй пасля двухдзённага прафсаюзнага страйку. Людзі выйшлі на вуліцы супраць прыняцця новай пенсіённай і падатковай рэформ. Скарачэнне пенсіённых фондаў было адной з умоў выдачы Грэцыі міжнароднымі структурамі траншу ў памеры 5 млрд. еўра.

Нягледзячы на пратэсты, 9 мая ўрад прыняў рэформы.

004

 

005

 

006

 

007

 

КУРДЫСТАН

4 мая партызаны HPG (Атрады народнай абароны – узброенае крыло ППК) агучылі вынікі наступу, праведзенага ў акрузе Дерік. Ноччу 4 мая байцы разбурылі тры назіральныя вышкі падраздзялення Жандармерыі, а таксама ўзарвалі галоўны ўваход будынку блокпосту.

Як паведамляюць партызаны, не менш за 20 салдатаў ворага было забіта і не менш за 40 паранена. Турэцкая армія пачала аперацыю ў адказ на партызанскую вылазку.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмуе жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

 

МЕКСІКА

4 мая мы размясцілі выбуховае прыстасаванне з дынаміту і газавых балонаў, якое ўзарвалася каля офіса Сакмаг де Мексіко (фірма, якая аказвае кансультцыйныя паслугі інвестыцыйным і будаўнічым кампаніям). Так, гэта былі мы.» — паведамляецца ў камюніке групы «Нефармальны фемінісцкі атрад антыаўтарытарнага дзеяння» (COFIAA)

 

008

 

6 мая, Мексіка, штат Акатлан — «Праз сем гадоў пасля брутальнага высялення, калі Кардынацыйнае аб’яднанне гарадоў даліны Акотлана было збітае і арыштаванае, мы па-ранейшаму патрабуем неадкладны сыход кампаніі па распрацоўцы недр «Фортуна Сільвер Майнз» З гэтай нагоды ў горадзе Сан Хосе дель Прогресо, у рамках нацыянальнай кампаніі па абароне маці-зямлі мы вырашылі акупаваць галоўны уваход на тэрыторыю, дзе ўсталявана шахцёрскае абсталяванне. Сябры супольнасці абвінавачвауюць кампанію ў падступных забойствах сваіх паплечнікаў – Бернадро Мендеса і Бернадро Васкеса, сацыяльных змагароў, якія страцілі свае жыцці, абараняючы зямлю. Мы не спадзяёмся знайсці справядлівасць у дзяржаўных структурах, якія знаходзяцца ў змове з карпарацыяй і пакрываюць забойцаў» — кажуць прадстаўнікі Карданацыйнага аб’яднання гарадоў даліны Акатлана, і заклікаюць усіх да салідарнасці ў змаганні за зямлю, супраць праектаў па эксплуатацыі нетраў, якія забіраюць зямлю у мясцовых супольнасцяў, не пакідаючы месца карэнным жыхарам.


009

010

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

3 thoughts on “На франтах сусветнага супраціву

  • 11.05.2016 в 12:23
    Permalink

    вы как коммерческие сми в это рубрике, пишете только о всяких взрывах и столкновениях с полицией — только само громкое. Неужели в мире не происходит создания каки-то альтернативных сообществ, социальных центров, кооперативов, которые противостоят власти и рынку и являются реальными изменениями в социальном пространстве, а не поверхностными проявлениями вроде столкновений с полицией.

    Ответ
  • 11.05.2016 в 16:51
    Permalink

    жучек, канцэпцыя гэтых штотыднёвых падборак такая, што ў іх паведамляецца толькі пра прамыя дзеянні: захопы будынкаў\зямлі, бойкі з паліцыяй, галадоўкі, сабатаж, знішчэнне маёмасці, узброеную барацьбу. Гэта непасрэдныя высілкі людзей па супрацьстаянню ўладзе, па змяненню рэчаіснасці вакол сябе. Назваць іх «павярхоўнымі праявамі» нельга ні ў коім разе.

    Ахапіць жа ўсе пратэстныя дзеянні: пікеты, мітынгі, сходы, агітацыю за тыдзень ва ўсім сусветным маштабе няма ніякай фізычнай магчымасці.

    >Неужели не происходит создания каки-то альтернативных сообществ, социальных центров, кооперативов
    >вы как коммерческие сми в это рубрике, пишете только

    http://pramen.io/2016/04/ekspropriatsiya-obobshhestvlenie-revolyutsiya-anarhistskaya-kommuna-na-kanarah/

    Ответ
  • 11.05.2016 в 22:27
    Permalink

    Спасибо за ответ! мне очень нравиться ваш ресурс и я не наезжаю, просто пишу тут свои, прочитав эти нововсти…. не знаю зачем)

    суть не в том, что деруться с полицией, а в том кто это делает и какая у них внутренняя организация, какие новые социальные формы они создают — вот что важно. Поэтому драка с полицией — это поверхность которую цепляют сми из-за громкости, но при этом теряется суть.

    ну я не хочу сказать что эти второстепенные явления не важны или что они не являются социальными актами, но куда важнее долгосрочные социальные последствия… Например почему нам интересно знать, что курды убили и покалечили 100500 карателей, если мы не знаем в чем заключается их самоуправление? Нам интересно это знать с точки зрения того, что это бунт, это неподчинение, это отвержение насилия, но если мы хотим говорить о революции, нам инетересно знать созидательную составляющую этого движения.

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.