Дзмітрый Паліенка: партрэт палітвязня

Наяўнасць у Беларусі палітвязняў-анархістаў, нажаль, стала сумнай традыцыяй. Карная сістэма прасуе найбольш актыўных маладзёнаў, тых, чые ідэі ўяўляюць для сістэмы найбольшую небяспеку, і чыя гатоўнасць дзейнічаць, не абапіраючыся на афіцыйныя партыйныя структуры і не аглядаючыся на драконаўскае заканадаўства, усяляе жах у карнікаў.

Сёння сайт «Прамень» раскажа вам аб Дзмітрыі Паліенку – адным з затрыманых па «справе раварыстаў». Нягледзячы на тое, што СМІ даволі падрабязна асвятляюць ягоную справу, аб ім самім вядома мала.

Дзмітрый нарадзіўся 26 мая 1994 года. З 15-ці год ён з’яўляўся актывістам беларускага аддзялення НБП (Нацыянал-бальшавісцкай партыі) – аддзялення адмысловай партыі ў Расеі, удзельнічаў у іх акцыях, за што неаднаразова сядзеў на сутках — напрыклад, у 2013 годзе ён быў пакараны за расьцяжку «Далоў армію рабоў!» на агароджы Міністэрства абароны. На той час НБП ужо адышла ад сваёй праўладнай пазіцыі і стала ладзіць акцыі па больш сацыяльных тэмах і нават выказвала салідарнасць з палітвязнямі-анархістамі.

З часам Дзмітрый пачаў адыходзіць ад НБП – з аднаго боку, змяняліся ягоныя ўласныя погляды, з іншага – на яго аказвалі ўплыў ягоныя сябры. Але гэты адыход не быў простым і лёгкім. Нават пасля свайго выхаду з «партыі» Дзмітрый пэўны час падтрымліваў адносіны з Алегам Карповічам (лідар групоўкі радыкальных лукашыстаў і імперцаў «Аўтаномныя-нацыянал-бальшавікі», асуджаным у 2012-м на 1 год 8 месяцаў за ўзброены напад на нефармалаў і арт. 193 прым.), але потым парваў і з ім.

Вясной 2014-га Дзмітрый, таксама вядомы паміж сяброў як Дымок, выходзіць з НБП і прымыкае да анархістаў. Тады ж з ім адбываецца камічны выпадак: участковы мент праз дзверы кватэры прасіў яго сесці на суткі «дабраахвотна», бо блізілася 9 мая і ўладам трэба было закрыць усіх патэнцыяльных пратэстоўцаў на Акрэсціна. Выпадак быў запісаны на відэа і меў шырокі рэзананс:

 

 

З часам Дымок робіцца ўсё яшчэ больш частым госцем ў ЦІП на Акрэсціна і ў праваабаронцаў. Расказвае супрацоўніца ПЦ «Вясна» Наста Лойка:

— З 2013-га года, пасля пакарання за расцяжку у мяне ў кантактах на тэлефоне ўжо з’явіўся нумар таты Дзімы. Абсалютна не памятаю першай сустрэчы, але заўжды здзіўляла, адкуль столькі актыўнасці ў такім, падавалася б, маленькім і спакойным хлопчыку… Потым я заўважыла, што Дзіма больш усё ж цягнецца да сацыяльных тэмаў і не здзівілася, калі ён пачаў у 2014-м актыўнічаць разам з анархістамі, але потым яго забралі гвалтоўна ў ЛТП на год… Па вяртанні ён хадзіў проста на ўсе акцыі пратэстаў, як мне падаецца, за што атрымаў горы штрафаў.

 

 

Пра знаходжанне ў ЛТП трэба сказаць асобна. Хаця Дзмітрый сапраўды выпіваў, цалкам відавочна, што прычынай ягонага змяшчэння ў ЛТП стала ягоная грамадская актыўнасць – менты проста хацелі пазбавіцца ад чарговага праблемнага персанажа і некалькі разоў адмыслова «караулілі» Дымка пад пад’ездам, каб скласці пратакол, і адправілі ў гэтую закрытую ўстанову паскоранай працэдурай, нават не даўшы абскардзіць судовае рашэнне. Дарэчы, і выйшаўшы з ЛТП, ён не стаў маўчаць і падрабязна рас павёў праваабаронцам аб умовах утрымання і парушэннях правоў вязняў (http://spring96.org/ru/news/81724), пасля чаго зноў уключыўся ў сацыяльную актыўнасць: удзельнічаў у самых розных акцыях, як анархісцкіх, так і нацыяналістычных.

 

 

 

Вядома, пра многае з таго, чым займаўся Дзмітрый, мы расказаць не можам, каб не нанесці яму шкоды. Але галоўнае, што, па меркаванні многіх сяброў, адрознівала яго – гэта менавіта актыўнасць. Менавіта яна, а не ідэялагічная афарбоўка, была для Дымка на першым месцы. Адзін з сяброў Дзмітрыя, Яўген, характарызуе яго так:

— Гэта чалавек, які схільны больш да спантаннага дзеяння, а не да стратэгічнага планавання ці тэарэтычных дыскусій, але заўсёды вельмі актыўны. Ён дзейнічаў без вызначанага вектару – проста дзеля дзеяння.

Наста Лойка дадае:

 

-Па размове з ім мне падавалася, што яму важней тэмы, чым тыя, з кім ён іх закранае, вялікая рэдкасць для сучасных актывістаў. Заўжды ўражваюць людзі, якія хочуць паказваць нейкія праблемы і стойка стаяць на сваім у адказ на розныя рэпрэсіі: штрафы, суткі, збіцьцё, звальненні… За тыдзень да яго затрымання ў агульнай кампаніі ён дастаў самаробныя капэрты і прапаноўваў падпісваць для зняволеных антыфашыстаў. Мне падаецца, у яго ўсё жыццё круцілася вакол нейкай сацыяльнай актыўнасці, а пра астатняе ён проста забываў. Але па апошніх поглядах ён выказваўся як прынцыповы антыфашыст і спачуваў прынамсі анархістам. Гучных саманазваў ад яго ніколі не чула, але па паводзінах і акцыях усё было відавочна.

Падобна на тое, што Дымок сапраўды аддаваў усяго сябе пратэстам і барацьбе. Кар’ера ці высокааплатная праца яго не цікавілі: ён не скончыў ні ВНУ, ні ПТВ, падпрацоўваў грузчыкам і жыў у даволі складаных сямейных абставінах.

29 красавіка на экалагічнай акцыі «Крытычная маса» Паліенка і яшчэ 5 чалавек былі жорстка затрыманыя АМАПаўцамі і збітыя. Пазней супраць двух затрыманых была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК РБ — «Гвалт ці пагроза гвалту супраць супрацоўнікаў міліцыі» — нібыта аднаму з ДАІшнікаў Дымок парваў куртку. Аднаго падазронага – Стаса Канавалава, выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Дзмітрыя ж накіравалі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён зараз чакае суда. Ён стойка пераносіць турэмныя выпрабаванні, не прызнае сваю віну і здавацца не збіраецца.

Нягледзячы на тое, што не ўсё ў поглядах і дзеяннях Дзмітрыя Паліенкі мы падтрымліваем, трэба прызнаць, што гэта чалавек, чые погляды прагрэсуюць, і незалежна ад таго, рваў ён тую куртку ДАІшніку, ці не, ён папаў пад пераслед карных органаў за сваю сацыяльную актыўнасць. Адбыўшы 44 дні на сутках, год у ЛТП і атрымаўшы 5,4 млн штрафаў, зараз ён трапіў у новае, яшчэ больш жорсткае кола дзяржаўных рэпрэсій.

Заклікаем вас не забываць пра Дзіму і па магчымасці слаць яму лісты і паштоўкі па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Паліенка Зміцеру Аляксандравічу. Няхай нашая салідарнасць дапаможа яму адчуваць сябе ўпэўнена і захаваць свае перакананні!

Дзмітрый Паліенка: партрэт палітвязня: 12 комментариев

  • 28.06.2016 в 11:11
    Permalink

    и всё-таки — анархист или нет?

    вот у рд чёткая (как само рд) позиция, а прамень что-то не определился.

    ну и прикольно, что лойка нынче решает кто там какие позиции занимает.

    Ответ
    • 28.06.2016 в 13:29
      Permalink

      Было бы неосмотрительно называть человека анархистом, не будучи уверенным, что он сам себя таковым считает.
      Как минимум — активист, которому близки идеи анархизма. Этого достаточно для того, чтобы оказать ему поддержку.

      А почему этот вопрос Вас так волнует, можно поинтересоваться?

      Ответ
        • 30.06.2016 в 17:44
          Permalink

          почему тебя волнует этот вопрос?

          Ответ
  • 29.06.2016 в 16:09
    Permalink

    Позиция коллектива вполне четко описана: у человека взгляды прогрессирует от консервативных в сторону анархических. Называть человека анархистом мы будем в праве, если сам человек о себе такое заявит.

    Что касается четкости позиции РД: восприятие четкости, конечно, разное, но в свое время РД и украинский Автономный Опир записывали в анархисты, чтобы спустя пол года сделать заявление о разрыве связей. Такая поспешность с моей точки зрения свидетельствует не о четкости позиции, а скорее оппортуническом подходе к политическим движениям — если мы их во-время под себя загребем, то они станут отличными союзниками.

    Ответ
    • 29.06.2016 в 18:11
      Permalink

      РД не записывало автономный опир в анархисты, РД взяло у АО интервью, в котором задали вопросы.

      Мне кажется, что у какой-то группы людей отсутствует банальное знание фактов, которыми они оперируют, или они просто хотят представить факты в таком свете, что кто-то покажутся оппортунистом.

      И да, странно говорить это под новостью о Полиенко, который был на многих публичных акциях Пошуга, после опубликованных статей против Пошуга на Прамене. То есть передумать насчет Полиенко — не оппортунизм (и популизм), а взять интервью у АО — оппортунизм?

      Ответ
    • 29.06.2016 в 18:14
      Permalink

      скажи, сумасшедший, ты что, реально думаешь, что РД хотело под себя подмять ЛЬВОВСКИЙ Автономный Опир взятым у них интервью? я знал что вокруг праменя кучкуются обиженные и дурачки, но чтобы настолько….

      Ответ
  • 29.06.2016 в 19:44
    Permalink

    Действительно РД опубликовало лишь интервью с АО, в котором опир представлялся как организация, которая ассоцирует себя с анархизмом:

    «Если же говорить об идентификации чисто в идеологическом и историческом аспекте, то мы себя идентифицируем с анархизмом в том числе. Например, мы уже давно и часто заявляем о том, что являемся последователями идей Нестора Махно и его движения. Почти так же идейно близки нам и многие другие представители традиции анархизма, например испанские CNT и FAI , в частности Буэнавентура Дуррути, корейские анархисты (которые, кстати, как и мы называли себя националистами) и многие другие анархические движения…»

    (со слов самого опира, РД лишь спросили об идеологической составляющей самой группы)

    Но не стоит говорить о том, что РД не смотрело на АО, как на потенциальных союзников в анархическом лагере в Украине. Отрицать активную поддержку АО со стороны РД внутри анархического движения в Беларуси также не имеет смысла, так как это не просто какие-то домыслы, а позиция организация. Позитивное интервью, которое не особо затрагивало в свое время спорные моменты активности АО, лишь доказывает данное утверждение в публичной сфере.

    Ответ
    • 29.06.2016 в 22:45
      Permalink

      РД задало вопрос и на него получило ответ АО. Уже Ваши слова «в свое время РД и украинский Автономный Опир записывали в анархисты» являются бездоказательной ложью, попыткой оболгать коллектив РД. Некрасиво и неясны мотивы для таких действий.

      Смотреть как на союзников и считать их анархистами — совершенно разные вещи. Некоторые группы в Европе и в Германии в частности сотрудничают с либертарными марксистами, которые ни в коем случае не являются анархистами. Является ли это оппортунизмом? Видимо, нет, во всяком случае никто за это никогда никого не обвинял.

      Хотя, опять же, позиция коллектива РД по АО нигде не была высказана, ни внутри никаких групп (из-за закрытости самого РД), ни вовне. Опять же эта является ложью, только ложью завуалированной, потому что опирается на незнание публики внутренних раскладов за какое-то время. Зачем опять пытаться обмануть и для чего?

      Какие спорные вопросы по поводу активности АО могло на тот период затрагивать это интервью? АТО еще не было, легализмом и написанием жалоб они не занимались, партии они не поддерживали. Или Вы скажете о гомофобии? Я сомневаюсь, что коллектив РД считает это крайне важным спорным моментом который нужно спрашивать в интервью.

      Ответ
  • 29.06.2016 в 23:28
    Permalink

    заканчивайте этот срач

    Вы только раскручиваете этот ресурс от которого сейчас толку ноль, так как здесь больше грязи нежели конструктива.

    Вот лучше сюда зайдите https://vk.com/a_black_wave
    довольно-таки толковое начинание, лучше чем лбы себе поразбивать в споре «кто здесь главный анархист?»

    Ответ
  • 30.06.2016 в 00:42
    Permalink

    Да, Черная Волна действительно хорошее начинание. Раз в движе такие противоречия между разными группами, но то (если это возможно) нужно попробовать взаимодействовать новым способом. Перестать мыслить платформистски, что все должны думать и действовать одинаково, а искать вместо этого другие точки соприкосновения и взаимоподдержки, сохраняя разность групп. Вместо того чтобы действительно поразбивать лбы критикуя друг друга….

    Но для этого нужно позабыть старые обиды, а это наверно будет не так просто, особенно тем, кто был лично вовлечен в разные конфликты…

    Ответ
  • 30.06.2016 в 09:18
    Permalink

    батя — просим прекратить оскорбления, в противном случае, ваши дальнейшие комментарии будут удаляться.

    Товарищ майор — Интересно, уважаемый, если на этом ресурсе одни «больше грязи чем конструктива», зачем же вы так упорно сюда заходите и даже оставляете комментарии, призывая «не раскручивать нулевой проект», вместо него же нам предлагаете паблик-сборник российских анархо-инициатив, которые вообще непонятно как относятся к Беларуси.

    Ваши слова о том, что здесь какая-то «грязь» не соответствует действительности. Мы — анархистская группа и информационный ресурс, цель которого — пропаганда анархистских идей в обществе. Мы не занимаемся внутридвижевыми срачами, разборками и выяснением «кто главный анархист» и вы НЕ УВИДИТЕ подобных статей на нашем сайте хотя бы потому, что они не интересны нашей целевой аудитории.

    Один-единственный раз, когда мы сочли нужным, мы перепостили статью Николая Дедка о «пошуге» — то действительно было важно, ведь, к сожалению, многие СМИ по ошибке называют их анархистами. Больше мы о них не писали и не говорили ни разу, т.к. не считаем нужным каждой националистической группировке уделять место на страницах нашего портала, ведь есть множество более важных вещей, о которых стоит написать.
    Так же как мы не гнобили и не ругали у себя на сайте и другие анархистские организации, даже те, с которыми во многом не согласны.
    Не верите — полистайте архив (колонка справа и убедитесь).

    В чём же тогда заключается это «больше грязи»?

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *