Беларускі ВУП знізіўся за год амаль на 15 адсоткаў

Паводле сярэднеўзважанага курсу валавы ўнутраны прадукт (кошт усіх зробленых тавараў і паслуг у краіне) у 2016 годзе знініўся на 14,7 %, альбо на 8,1 млрд у параўнанні з 2015 годам. даляраў і склаў 45,2 млрд даляраў.

Гэта мінімальны ўзровень ВУП з 2007 году

Аднак гэта не замінае прэзідэнту і ўраду абяцаць народу сярэдні заробак у 500 даляраў, а ў моманты поўнага адрыву ад рэчаіснасці — і ў 1000 даляраў (https://www.intex-press.by/2017/01/26/lukashenko-ya-mogu-vam-zavtra-dat-1000-dollarov/). За якія грошы будзе плаціцца гэты заробак калі кошт тавараў і паслуг, якія можна прадаць у экспарта-арыяентаванай беларускай эканоміцы, падае — дагэтуль пытанне без адказу. У той жа час выдатки на МУС, КДБ і іншыя «агульнадзяржаўныя мэты» у бюджэце 2016-га былі пазначаныя вышэй, чым у 2015-м. Стабільнасць карнага апарату і раскоша вышэйшага эшэлону чыноўнікаў заўсёды была і будзе для «сацыяльнай дзяржавы» важнейшай, чым прамысловасць, стан эканомікі і сярэдні заробак разам узятыя.

Крыніца: http://www.svaboda.org/a/28250981.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *