Старшыня Мазырскага райвыканкама — людзям: «не смешите мои тапочки».

Усю зіму, амаль чатыры месяцы, працягваецца супрацьстаянне жыхароў мазырскіх вуліц Пралетарская, Няжнова і завулку Першамайскі з мясцовымі ўладамі. Жыхары выступаюць супраць ўшчыльнення і пабудовы шматпавярховага дома побач са сваімі дамамі. Мы ўжо пісалі (https://pramen.io/2017/01/mazyr-zhyhary-ustanavili-shtodzyonnuyu-vartu-lya-budouli/ ) што ля ўвахода ў будоўлю людзі арганізавалі варту, каб не пускаць будаўнікоў. Штодня, з раніцы і да заканчэння працоўнага дня, а то і да ночы, у маразы, людзі дзяжураць і не прапускаюць тэхніку на будаўнічую пляцоўку

Як гэта звычайна бывае, сустрэчы і размовы з чыноўнікамі ў Мазыры і Гомелі плёну не далі. Былі поданыя скаргі ў пракуратуры і Дэпартамент нагляду і экспертыз, Адміністрацыю прэзідэнта — але істотнага выніку ад іх пакуль не бачна. Замест адказу на скаргі на месца будаўніцтва былі прысланыя кіраўнікі сілавых структураў. Прадставіцца публічна, назваць свае пасады і прозвішчы грамадзянам яны адмовіліся (але высветлілася, што гэта былі начальнік Мазырскага РАУС Ганчароў з намеснікам, міжрайпракурор С. Сініцкі). Потым прыязджалі чыноўнікі з Райвыканкаму, але ўсе размовы не далі плёну, як і ўказанні жыхароў на шматлікія парушэнні ў ходзе забудовы. Жыхары наракаюць, што будаўнікі павыціналі дрэвы павыціналі, паламалі лаўкі экскаватарам, дзіцячы турнік вывернулі ў гразь, але ўсе гэта не праняло чыноўнікаў. Больш за тое, пратэстуючыя грамадзяне яшчэ раней прадставілі ў райвыканкам, пракуратуру больш за 400 подпісаў супраць будоўлі. Але на сустрэчы са старшынёй Мазырскага райвыканкама Алёнай Паўлечка, чыноўніца паказала пратэстуючым грамадзянам, нібыта больш за 500 подпісаў (на бланках плацёжных ведамасцяў), ЗА будаўніцтва гэтага дома. А на аргументы людзей адказала – “не смешите мои тапочки”.

Можа, прайшоў час падтрымаць пратэстоўцаў у змаганні з сістэмай?

Крыніца: http://www.racyja.com/hramadstva/mazyrskae-supratsstayanne/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.