Чатыры прычыны, чаму нельга падпісваць паперу аб супрацоўніцтве

У беларускай грамадзянскай супольнасці зноў паднялася тэма супрацы са спецслужбамі: актывіст МФ Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што падчас ягонага знаходжання ў «амерыканцы» (Пальчэўскі сядзеў па «Справе Белага Легіёну» і выйшаў на волю 15-га красавіка) яго прымусілі падпісаць паперку аб супрацоўніцтве з КДБ. Пасля публікацыі гэтага матэрыялу адразу два актывіста апазіцыі: Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка прызналіся што таксама былі на паперы завербаваныя КДБ яшчэ ў 2011-м годзе.

Не ўдавааючыся ў падрабязнасці, пералічым канкрэтныя пагрозы і прыёмы шантажу, з дапамогай якіх актывістаў прымусілі падпісаць дамовы аб супрацоўніцтве:
а) Пагроза новай крымінальнай справай за ДТЗ (Пальчэўскі раней збіў жанчыну на аўтамабілі, але справа была замятая па пагадненню бакоў).
б) Пагроза «петушатняй» у зоне
в) Пагроза апублікаваць падрабязнасці з інтымнага жыцця
г) Шантаж роднымі і сябрамі: «гэта для таго, каб аблегчыць ягоны лёс» — казалі Насты Палажанцы. Дземідзенке казалі, што Палажанку выпусцяць, калі ён падпіша паперу аб супрацоўніцтве.

Хаця усе тры актывісты амаль адразу па выхадзе паведамілі аб тым, што падпісалі такую паперу, толькі Сяргей Пальчэўскі прыдаў свайму паведамленню характар прабачэння і паведаміў аб гэтым у СМІ: «Пад псеўданімам “Артур” я падпісаў супрацу з КДБ, разважаючы аб тым, што па вызваленьні прызнаюся аб гэтым маім сябрам. І сёння я каюся ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі. Калі нехта мяне асуджае за ўчыненае, я лічу, што кожны мае на тое поўнае права.» — напісаў ён у фэйсбуку.

Астатнія ж пішуць, не прыдалі гэтаму вялікага значэння: «Я лічу, што агучваць трэба, калі ты знаходзішся на кручку, каб яго абарваць. Але нічога падобнага ў мяне не было.» — кажа Палажанка, «Я не парыўся тады, калі падпісваў, не паруся і цяпер. Ці зрабіў бы зноў? Так, вядома.» — кажа Дземідзенка.

Аднак такі падыход да супрацы са спецслужбамі ва ўмовах дыктатуры нам падаецца не толькі няслушным, але і наўпрост небяспечным. Ілюзіі таго, што «паперка нічога не вартая», і ты лёгка зможаш потым пазбегнуць прымусу да супрацы, а таксама прадстаўленне аб маральнай прымальнасці такога ўчынку з’яўляюцца цалкам недапушчальнымі. Вось канкрэтныя прычыны, чаму з гэтай нагоды трэба «парыцца» і вельмі моцна:

1. Як бы ты сам не ставіўся да падпісання гэтай паперы, галоўнае тое, як да яе ставяцца чэкісты. Атрымаўшы твой подпіс (а паўсюль і заўсёды ён будзе фігураваць як дабравольны), яны будуць мець магчымасць ціснуць на цябе праз яго, прытым магчымасць легальную. Калі ты не паведаміў аб гэтым публічна — шантажыраваць публікацыяй гэтага пагаднення. Яны будуць званіць, нагадваць, прыходзіць на працу і на вучобу (гэта як мінімум), патрабаваць — на законных умовах выканання пагаднення з імі. Адзін раз даўшы слабіну пад ціскам, ты даеш ім паняць, што пры далейшым ціску можаш даць яшчэ больш, тым самым правакуеш іх яшчэ больш актыўней патрабаваць ад цябе супрацоўніцтва. Наіўна думаць, што ты падпішаш — і ад цябе адстануць.

2. З пункту гледжання маралі падпісанне такой паперы гэта калабарацыя і пагадненне на супрацу з ворагам, як бы ты сам сабе не рацыяналізаваў і чым бы не апраўдваў гэты учынак. Аднак есць нюанс: адна справа — пайсці на такое пагадненне пад пагрозай смерці, ці з-за фізічных катаванняў, іншая справа — за абяцанне (!) вызваліць тваю сяброўку ці аблегчыць умовы ўтрымання твайму сябру. Гэта ніяк не можа быць апраўданнем хаця б ужо таму што любому відавочна — гэтыя абяцанні ілжывыя (самі МФаўцы казалі аб тым, што іхнія подпісы ніяк ні на што не паўплывалі), не кажучы ўжо пра тое што ніякія «добрыя намеры» не могуць быць падставай каб здрадзіць сваім прынцыпам.

3. Падпісанне табой паперы адназначна трактуецца карнікамі, як перамога над табой, над тваім рухам і, (у тваей асобе) і тваімі ідэямі. Ты даеш ім адчуць іхнюю сілу, упэўніваеш іх у сваёй праваце, натхняеш і матывуеш на далейшыя дзеянні такога кшталту. Яны адчуваюць гэта як маральную перамогу, ты паказваеш ім сваю слабасць і слабасць сваіх ідэй. Ці гэта тое, што нам трэба?

Асабліва трэба адзначыць небяспечную тэндэнцыю — некаторыя кажуць пра факт падпісання як пра нешта неістотнае. «Падпісаў бы і зараз» ­-­  як быццам той факт, што ты пагадзіўся «стучать» на сваіх сяброў, зліваць ворагам інфармацыю, дапамагаць КДБшнікам саджаць людзей, роўна нічога не значыць. Такім чынам размываюцца межы дазволенага, дэвальвуецца сама чалавечая этыка. Пачынаючы з апраўдання фармальнай калабарацыі, вельмі лёгка дайсці да апраўдання калабарацыі рэальнай, здрадніцтва і продажу сваіх паплечнікаў, бо «на мяне давілі» і «мне абяцалі»… Вельмі добра аб гэтым напісана тут: https://abc-belarus.org/?p=8039

4. І апошняе, што трэба сказаць. Тое, што нехта з актывістаў не пачаў»стучаць» пасля падпісання паперы аб супрацоўніцтве, не быў зроблены рэальным агентам —  гэта не ягоная заслуга, а недапрацоўка чэкістаў. Ім проста было непатрэбна даціскаць падпісантаў да канца. Калі б было патрэбна – яны б гэта зрабілі.
Як ужо казалася раней, даўшы слабіну адзін раз ты даеш зразумець, што і надалей на цябе можна ціснуць і атрымліваць вынік. Чэкіст разважае лагічна: «калі я толькі адным абяцаннем прымусіў яго падпісаць паперу, то на што ж ён пагадзіцца, калі я яму па пысе дам разок?». Але ж калі ты упарта стаіш на сваім, адмаўляешся не тое што ад папер, а нават ад размоваў і дачы паказанняў — яны хутка пачынаюць разумець, што з табой так проста не зладзіць, і спробы выціснуць з цябе што-небудзь могуць прывесці да непараўнальных страт.

Зрэшты, хай сябры розных апазіцыйных арганізацый самі разбіраюцца. што для іх прымальна, а што — не. Для нас, анархістаў, можа быць толькі адна тактыка паводзін: ні пад якімі нагодамі не падпісваць ніякіх папер аб супрацоўніцтве, бо гэта здрадніцтва і пляма на ўсім тваім лёсе, як барацьбіта (барацьбіткі) і актывіста (актывісткі). Калі ж атрымалася так, што не вытрымаў ціск — неадкладна паведамляй аб гэтым паплечнікам, праваабаронцам і ў прэсу —  гэта адзіная магчымасць неяк загладзіць сваю віну і вярнуць давер. Ніякія кампрамісы ў гэтых пытаннях немагчымыя.

Крыніцы:
http://nn.by/?c=ar&i=189816
http://nn.by/?c=ar&i=189820
https://www.facebook.com/mfront.net/posts/1668224886540104

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *