Міліцыянт аблаяў і выштурхаў з кабінету жанчыну, што прыйшла на прыем

У сакавіку актывістка прафсаюзу РЭП, жыхарка Мінску Галіна Лагацкая спрабавала патрапіць на прыём да намесніка кіраўніка Маскоўскага РУУС Менску Мікалая Руцкага — за ўдзел у акцыі недармаедаў 17 лютага на яе быў складзены пратакол апытання.

Жанчына прыйшла на прыём да намесніка кіраўніка РУУС, каб папрасіць не складаць на яе адміністратыўны пратакол. Пасля нядоўгай размовы Лагацкую пачалі выштурхоўваць з кабінета, пры гэтым цягаючы за валасы. Пасля гэтага візіту міліцыянты, у сваім стылі, вырашылі абвінаваціць саму ахвяру: маўляў, гэта яна брыдкасловіла. Але не атрымалася — жанчына запісала словы міліцыянтаў на дыктафон.

https://soundcloud.com/user-762463731/logackaja

Давесці справу да суду не атрымалася, але ў выніку шматлікіх скаргаў Лагацкай міліцыянт Маскоўскага РАУС Ю. Міхалёнак пазбаўлены прэміі за нецэнзурную лаянку.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі агіднымі паводзінамі і садызмам вызначаюцца менавіта міліцыянты Маскоўскага РАУС. Мы ўжо расказвалі пра авыпадак Паўла Кірліка, якога амаль двое сутак катавалі ў ГАМ Маскоўскага раёну: https://pramen.io/ru/2017/05/otkuda-vzyal-advokata-na-izbitogo-militsionerami-tatu-mastera-prodolzhaetsya-davlenie/

Тым часам з сайту Упраўлення ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму зніклі фатаграфіі ўчастковых міліцыянтаў. Невыпадкова гэта адбылося менавіта ў Брэсце, дзе супрацоўнікі карных структур ужо неаднаразова рабіліся героямі журналісцкіх рэпартажаў аб міліцэйскім бязмежжы (праглядзець здарэнні можна па тэгу #моямилиция). Такім чынам, карныя структуры вырашылі пайсці па шляху найменшага супраціву. Замест таго, каб перастаць збіваць людзей і катаваць іх, і такім чынам пазбавіцца празмернай увагі журналістаў, яны проста схавалі сваее твары ад шырокай публікі, тым самым яшчэ раз паставіўшы крыж на міфе аб «адкрытасці міліцыі для народа».
Крыніцы:
http://belsat.eu/news/militsyyant-z-maskouskaga-ruus-dura-bl-z-konchanaya-militsyyanta-pazbavili-premii-za-layanku/
http://belsat.eu/news/berastsejskaya-militsyya-vydalila-sa-svajgo-sajtu-fotazdymki-uchastkovyh-navoshta/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.