Прадстаўнік анархісцкага руху Мікола Дзядок распавядае пра тое, чаму ў краіне працягваецца антыанархісцкая кампанія.
Мікола Дзядок: Так, сёння сапраўды назіраеца інфармацыйная вайна дзяржаўных СМІ супраць анархістаў – шмат часу прысвяцілі ў фільме „Звонок другу”, запусцілі вялізны артыкул у галоўнай прэзідэнцкай газеце і ў раённых газетах. Зараз з’явілася яшчэ і нейкая пародыя на навуковае даследванне на сайце МУС.
РР: Па анархістах вырашылі нанесці сакрушальны ўдар?
Мікола Дзядок: Прычын гэтага некалькі, але асноўная – дзяржава адчула страх перад анархісцкім рухам. Гэты страх прадыктаваны менавіта ягонай некантраляванасцю. За доўгія годы палітычнага супрацьстаяння з апазіцыяй спецслужбы і МУС вельмі добра навучыліся яе кантраляваць: як наўпрост, так і ўскосна. Апазіцыйныя партыі і рухі інстытуцыяналізаваныя, цэнтралізаваныя, арганізаваныя па іерархічным прынцыпе. Дастаткова ўзяць лідара пад кантроль альбо ізаляваць яго і, лічы, узяў пад кантроль увесь рух. Гэта можна бачыць на прыкладзе таго, як Статкевіча ізалявалі перад акцыямі 25 сакавіка і 1 мая. Кагосці можна падкупіць, кагосці – запужаць і схіліць да супрацоўніцтва, кагосці проста пасадзіць у турму. Гэтыя тэхналогіі адпрацаваныя гадамі. У КДБ есць „свае” апазіцыянеры, „свае” журналісты, „свае” праваабаронцы… Яны працуюць у патрэбным ім напрамку. І таму дэмакратычны рух Беларусі ў той форме, у якой ён ёсць зараз, ніколі не прыйдзе да ўлады.
РР: З анархістамі інакш?
Мікола Дзядок: З анархістамі нельга дамовіцца альбо прымусіць іх рабіць тое, што трэба ўладзе. Канешне, можна запужаць, схіліць да супрацоўніцтва асобных людзей (і, дарэчы, сярод анархістаў былі такія выпадкі), але гэта не прынясе вялікага поспеху. Прычына, па-першае, у адмове ад іерархіі (у нас адсутнічае фармальнае лідарства і правадырызм). Па-другое – ў дэцэнтралізаванасці анархісцкіх структур. Таксама варта адзначыць, што анархісты шмат увагі ўдзяляюць культуры бяспекі – таму, што міліцыя ў сваіх справаздачах называе „канспірацыяй”. Калі паглядзець аб’ектыўна, анархісцкі рух не надта моцны, нават па беларускіх мерках. Ён не масавы, не валодае вялікімі тэхнічнымі ці фінансавымі рэсурсамі. І, канешне, верагоднасць таго, што з сёння на заўтра анархісты „захопяць безуладдзе” і зробяць у Беларусі анархісцкую камуну, мізерная.
РР: Тады навошта да вас столькі ўвагі сілавікоў і дзяржаўных СМІ?
Мікола Дзядок: Таму, што яны дагэтуль не ведаюць, як паставіць нас пад кантроль. Што датычна сродкаў, якія прымяняюцца дзяржавай у гэтай інфармацыйнай вайне, тот тут, як кажуць, не назіраем ані розуму, ані фантазіі. Усё тое ж, што казалася супраць анархістаў і 100 год таму. Тыя ж спробы прыраўняць да хуліганаў ці тэрарыстаў, што смешна: усе акцыі па знішчэнню маёмасці, якія зрабілі анархісты за ўвесь час свайго існавання ў Беларусі, суправаджаліся аб’емнымі тлумачэннямі палітычных прычын, таму ўжо не могуць мець нічога агульнага з хуліганствам. Пра тэрарызм таксама няма чаго казаць. Дзяржава, якая практыкуе смяротную кару, не мае маральнага права абвінавачваць каго б то ні было ў тэрарызме. Тым больш анархістаў, якія стаяць на паслядоўных гуманістычных пазіцыях і ў сваей большасці аддавалі перавагу негвалтоўнаму супраціву.
РР: Можа грамадства рыхтуюць да “крыжовага пахода” супраць анархістаў?
Мікола Дзядок: Усё верагодна. Магчыма, „напампоўваюць” грамадскую думку перад тым як пачаць масавы пераслед анархістаў. Але практыка беларускіх палітычных працэсаў паказвае, што ў нас звычайна спачатку бяруць і саджаюць, а потым ужо тлумачаць народу, за што. Так было са справай анархістаў у 2010-11 гг., так было з „Белым Легіёнам”. Таму мэтай гэтай інфармацыйнай вайны мне бачыцца хутчэй спроба адрэагаваць на здарэнні, якія ўжо адбыліся, „дагнаць цягнік”. У гэтым супрацьстаянні дзяржава, нягледзячы на перавагу ў рэсурсах, гуляе другім нумарам, спрабуючы даць свой адказ на паспяховы і яркі ўдзел анархістаў у вясновых пратэстах а таксама рост і развіццё анархісцкага руху. Для таго, каб зачысціць анархісцкі рух пад корань, правесці масавыя пасадкі будзе не дастаткова. Так, канешне можна перасаджаць шэраг актыўных людзей, але праз 2-3 гады рух ачуняе і на іх месца прыйдуць новыя – такое ўжо было. Для таго, каб рэальна знішчыць ці звесці да нязначнай ступені анархісцкі рух, трэба закруціць гайкі ва ўсіх грамадска-палітычных сферах і інстытуцыях, а для гэтага ўжо трэба пераводзіць краіну на стан, блізкі да вайсковай дыктатуры. І ўвогуле, я не думаю, што спецслужбы зацікаўленыя ў поўным знішчэнні анархісцкага руху, як і апазіцыі. Яны разумеюць, што тыя ці іншыя „дывергенты” ўсё роўна будуць. Іх мэта не знішчыць, а трымаць пад кантролем. Агарадзіць загон, пасвіць у ім і час ад часу выхопліваць ахвяру для паказальнай поркі. Гэта іх стратэгія.
РР: Чым скончыцца супрацьстаянне анархістаў і дзяржавы?
Мікола Дзядок: Нацыянальная дзяржава як гістарычны суб’ект паступова зжывае сябе. Ані Карпянкоў, ані Вакульчык, ані ўсе КДБ разам узятае спыніць гэта не ў сілах. Гэта гістарычны працэс. Што прыйдзе ёй на змену, пакуль цяжка сказаць адназначна. Аднак адзін з праектаў – федэрацыя самакіраваных камун на падставе прамой дэмакратыі, ужо ўпарта прабівае сабе дарогу ў розных канцах свету. Таму і ў нас ёсць усе шанцы дэмантаваць дзяржаву і замяніць яе больш сучаснай, дэмакратычнай і эгалітарнай грамадскай фармацыяй – анархісцкім ладам. Трэба верыць у сябе і ў сваю справу, і ўсё атрымаецца. Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя.
Крыніца: http://www.racyja.com/hramadstva/mikola-dzyadok-ulada-ne-vedae-yak-pastav/
Нагадаем, раней мы публікавалі разбор прапагандысцкіх артыкулаў дзяржслужачых і «журналістаў» аб анархізме.
Ложь как жизненное кредо — разбор артыкулу СБ «Анархия — мать опасной смуты»: https://pramen.io/ru/2017/03/lozh-kak-zhiznennoe-kredo/
Анархисты в центре внимания МВД — наш разбор «навуковай працы» Алы Веруш пад назвай «Анархия мать порядка. Или нужен ли нам такой порядок?» — https://pramen.io/ru/2017/05/anarhisty-v-tsentre-vnimaniya-mvd/
В статье стоит ссылка «Чытай больш на:» — а что там читать? Такая же статья, но при этом мне пришлось перейти на сайт коммерческого СМИ. Зачем вообще ссылки в таком виде делать?
Дзякуй, што заўважылі. Там мусіла стаяць «Крыніца:» — і потым спасылка на Радыё Рацыю.
Мы робім спасылкі на крыніцы, з якіх бярэм інфрмацыю — гэта пытанне этыкі, а таксама спрошчвае верыфікацыю нашых словаў для тых, каму яна патрэбная.
Наш паплечнік, таварыш, бог і харошы, добры, мілы, светлы, дабрадушны, дабразычлівы, бясконца адукаваны чалавек.
к чему коммент не понятно. надеюсь, что вы так же браво и с таким же искромётным юмором высказываете своё мнение людям в лицо. в данном случае Николаю.
с другой стороны, как уже отмечали в комментариях к другим статьям, действительно слишком много Николая на «страницах» Праменя. может коллективу стоит расширить круг интервьируемых? (да и пусть это не ваше интервью, но вы же можете сами это делать, вокруг не мало достойных и интересных активисто_к)
я думаю это не вина коллектива Прамень а следствие того что у беларуских анархистов очень мало публичных людей, которые дают интервью или пишут регулярно статьи на политическую тематику. вот и приходится публиковать одних и тех же , Дедка и Олиневича в основном
Магида и Игаля Левина прамень еще очень любит.
Вообще не понимаю, если человек говорит правильные вещи, какая разница, сколько раз его публикуют, это пропаганда наших взглядов. Прамень читают не только анархисты.