Чарговай ахвярай бязмежжа карнікаў у форме стала Надзея Утканос — праваабаронца і сакратарка генеральнага савету міжнароднай грамадзянскай арганізацыі «За честную власть».
Некаторы час таму яна зняла на відэа, як міліцыянты збівалі людзей на вуліцы. Учора, 5 чэрвеня, яна прыйшла даведацца ў РАУС, што з яе заяваю. Там ей сказалі, што заявы няма.
«Я прыйшла даведацца пра лёс сваёй заявы. Мне сказалі, што яе няма. Тады я ўключыла камеру і паказала дзяжурнаму відэа і аўдыёзапісы. У РАУС мяне не пусцілі, я была ў фае. Сюды выскачылі тры міліцыянты і пачалі забіраць мабільны тэлефон. Я не хацела яго аддаваць. Утрох яны збівалі мяне, забралі два тэлефоны, гаманец з грашыма і вельмі моцна збілі. Білі галавой аб сцяну, выдралі каўтун. Зацягнулі ў фае, дзе відэакамеры, але, вядома, запісы знікнуць». — кажа Надзея
Аднак аўдыязапіс збіцця і таго, што адбывалася з жанчынай, захаваўся. «Яны не ведалі пра гэта, запіс захаваўся. Пазней я выкладу яго ў інтэрнэт. У мяне забралі другі тэлефон пасля таго, як я патэлефанавала аператыўнаму дзяжурнаму УУС Віцебскага аблвыканкаму і распавяла пра сітуацыю. Яны сказалі, што я адміністратыўна затрыманая за супрацьстаянне міліцыі і таму не маю права званіць.» — распавядае яна.
Пасля таго як жанчыне стала дрэнна і яе званітавала проста ў РАУСе, міліцыянты спужаліся і вызвалі міліцыю.
На яе склалі пратакол, але копію яго не выдалі.
Нагадаем, недаўна анархісты Мінска правялі перфоманс (https://pramen.io/ru/2017/05/anarhisty-protiv-militsejskogo-bespredela/) у цэнтры горада, які дэманструе, што ахвярай міліцэйскага бязмежжа можа стаць кожны. Нажаль, выпадак з Надзеяй Утканос лішні раз пацвярджае гэтую ісціну.
Крыніца: http://novychas.by/hramadstva/bili-halavoj-ab-scjanu-pakul-ne-zvanitavala-u