«Мы хацелі быць шчырымі з сабой і са сьветам»

Што такое беларускі панк? Калі і пры якіх абставінах ён зьявіўся? І хто яны — тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў першых панк-дзьвіжухах? Чым яны жылі і што імі кіравала? Расказвае Саня з Contra la Contra і Ігар з Hate to State.

Мы зь Андрусём больш за 15 год суседзі. Ён ­­— звычайны з выгляду мужчына ўзростам за 40 працоўнай прафэсіі. Рост і камплекцыя сярэднія. Аднойчы сустракаемся каля пад’езду.

— Як маесься?
— Ай, у развагах. Думаю, што б такога напісаць пра 90-я.
— Калі сам тады ня жыў, то так проста не напішаш. Я быў нефармалам у тыя часы, панкам, ты ведаў?
— Не. Распавядзеш?

Падымаемся на сёмы паверх па лесьвіцы. Андрэй кажа, што ўсё сьвядомае жыцьцё лічыць сябе панкам і больш 15 год не ўжывае алькаголю. Заходзім, заварваем у імбрыку гарбату з зёлак.

«90-я былі вірлівым часам. Развалілася краіна, у якой вырасьлі чатыры пакаленьні людзей. Здавалася б зь ніадкуль узяліся дзясяткі і сотні палітычных арганізацыяў, грамадзкіх рухаў і разнамасных фрыкаў. Усе нечага чакалі. Зьменаў.

Чытаць далей: http://punk-bel.tilda.ws/be-clear

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.