У Ваўкавыску чыноўнікі спаганяюць грошы ў тых, хто даглядае сваякоў-інвалідаў. Прычына: паездкі людзей за мяжу

Па законе асобы, якія даглядаюць інвалідаў, атрымліваюць ад дзяражвы дапамогу (274 рублі) і не маюць права працаваць. Аднак чыноўнікі ў Ваўкавыску вырашылі пайсці далей і яшчэ больш рэгламентаваць жыццё сем’яў, дзе жывуць людзі з інваліднасцю. Яны пачалі спаганяць грошы: ад 83 да 274 рублёў за тое, што родныя інвалідаў на некалькі гадзін выязджалі ў Беласток каб купіць лекі і медычнае абсталяванне.

З маці 25-гадовага Жэні Асьмака ўвогуле запатрабавалі грошы за тое, што ягоная маці 2 тыдні ляжала ў шпіталі.

Родныя плаціць гэтыя грошы не спяшаюцца. Тады органы сацыяльнай апекі ініцыявалі суды. Яны падаюць гэта як турботу аб людзяях з інваліднасцю — нібыта так яны больш пільна будуць даглядаць сваіх паднаглядных. Аднак насамрэч гэта звычайны дзяржаўны цынізм, бо калі б чыноўнікаў турбаваў стан уразлівых групаў насельніцтва, яны б аказалі ім непасрэдную дапамогу, перадаўшы тыя ж лекі і медычныя прылады, каб іх родным не прыйшлося ездзіць за імі ў Польшчу. Тут жа бачна, што чыноўнікаў турбуе выключна справаздачнасць па даверанай ім сферы: магчымасць зэканоміць дзяржаўныя грошы і адсправаздачыцца перад вышэйшым начальствам.

 

Крыніца:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *