Дэкрыміналізацыя артыкула 193.1 — чарговы пыл у вочы

Наш паплечнік Мікола Дзядок
пракаментаваў дэкрыміналізацыю артыкула 193.1 Крымінальнага Кодекса РБ.

Учора ў другім чытанні быў адменены знаменіты і самы дэманстратыўны палітычны артыкул КК — 193.1, які мае на ўвазе крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя любой незарэгістраванай арганізацыі. Памятаю, калі яго прымалі, быў вялікі хайп — фактычна на 2 гады можна было пасадзіць за сяброўства, напрыклад, ў суполцы аматараў кактусаў.

Па факце ж, прымяняўся ён вельмі выбарачна. Больш за тое, вазьму на сябе смеласць заявіць, што ён і пісаўся пад пэўных людзей. Такіх як Зміцер Дашкевіч і шэраг іншых. Іх пасадзілі — артыкул амаль перастаў выкарыстоўвацца.

Прыбіранне гэтага артыкулу з КК магло б стаць нагодай для радасці, калі б не штогадовае ўзмацненне антыэкстрэмісцкага заканадаўства і шэраг іншых навінак. У 2016-м годзе быў прыняты такі «выдатны» артыкул, як 361-1 «Стварэнне экстрэмісцкай супольнасці» (да дзесяці год), і ён, без усялякага сумневу, таксама пісаўся пад пэўныя палітычныя групоўкі, у прыватнасці пад анархістаў. А яшчэ есць арт.361 «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» — з ВЕЛЬМІ расплывістымі фармулёўкамі (любы заклік да пратэстаў пад яго падвесці — две секунды). Яшчэ есць арт.361-2 «Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання», 369-1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», 369-3 «Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий» і многія іншыя. Іх таксама прытрымліваюць да лепшых часоў — пакуль не падымецца чарговая хваля народнага гневу.
А яшчэ ж прыдумалі артыкул пра «Рэабілітацыю нацызма» — то бок варта разумець, будуць саджаць, калі адзначыш гераізм УПА ці напішаш аб зверствах чырвоных?

Выдаленне ж 193-1 з КК будзе, безумоўна, прадстаўлена «заходнім партнерам» як вялізарны шлях па дарозе да дэмакратыі, фантастычная саступка «эцім вашім правам человека», каласальная лібералізацыя грамадскага жыцця і ўвоугле дайце грошай пажалуста.

193-1 быў самым адметна і бясспрэчна палітычным артыкулам у КК, прыдрацца да якога было вельмі проста праваабаронцам і замежнікам, якіх турбуюць правы чалавека ў Беларусі. Што яны і рабілі. Прыбіраючы такія артыкулы дзяржава пакідае сабе магчымасць казаць: а вось, глядзіце, ў іншых краінах усё тое ж самае ёсць! А ў еўрапейскіх краінах сапраўды есць артыкулы за сяброўства ў арганізацыях, чые метады не выключаюць гвалт.

Карацей, чым больш доўжыцца дыктатура тым больш дасканалыя яе метады пускання пылу ў вочы замежнікам.

Дарэчы, сам артыкул не зусім каб адмяняецца, а пераводзіцца з крымінальнага кодексу ў адміністрацыйны. І трэнд апошніх гадоў такі, што ў рамках адміністрацыйнага працэсу прэсуюць людзей не горш чым па крыміналцы. Вобшук? Калі ласка (назавем «агляд» і ўсяго дзялоў!). Затрыманне АМАПаўцамі пад домам? Калі ласка. Выламыванне дзвярэй у кватэру? Калі ласка. І ніякіх крыміналак заводзіць ня трэба. То бок фактычнага зніжэння рэпрэсій дзякуючы адмене гэтага артыкула не адбудзецца. Проста ўсё тое ж самае будзе і далей рабіцца але ўжо пад троху іншым прававым дахам.

Таму, спадары экстрэмісты, радавацца няма чаму. Трэба разлічваць толькі на ўласныя сілы і быць гатовымі пакутваць за свае перакананні.

Крыніца: https://vk.com/wall-136549508_1309

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.