“Ціхары” баяцца народнай помсты: дзяржава можа забараніць фатаграфаваць беларусаў без іх згоды

Як перадае агенцтва «Інтэрфакс», у Беларусі будуць унесеныя зьмены ў Грамадзянскі кодэкс, якія прадугледжваюць забарону на фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды. Канстытуцыйны суд Беларусі даручыў ураду распрацаваць адпаведныя змены ў заканадаўства і ўнесці іх у парлямэнт.

У рашэнні Канстытуцыйнага суду, якое апублікавана ў пятніцу на нацыянальным прававым партале, ініцыятарам зменаў названа Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў, але названа таксама і сапраўдная мэта заканапраэкту. Дакумент згадвае пра зварот грамадзкай рады пры МУС Беларусі, якая спасылалася «на факты самавольнага фатаграфаваньня і відэаздымкі супрацоўнікаў органаў і падразьдзяленьняў МУС». У міністэрстве ўнутраных спраў лічаць, што «пры тэндэнцыйным падыходзе да апублікаваньня выявы гэта можа цягнуць негатыўныя наступствы, у тым ліку наносіць непапраўную шкоду іміджу сістэмы правапарадку, правам і законным інтарэсам супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў МУС». [1]

Вельмі смешнай, канешне, выглядае спроба апраўдаць чарговае абмежаванне абаронай правоў грамадзян. Нібыта ўлады ўспомнілі пра патрэбы грамадзян і адказалі цэнзурай. Але ці будзе гэтая забарона кранацца саміх халуёў дзяржавы? Ці можна будзе здымаць супрацоўніка міліцыі як службовую асобу пра выкананні, а не як грамадзяніна? Ці будзе забарона кранацца камер вулічнага назірання, відэарэгістратараў на аўтамабілях, а таксама на вопратцы міліцыі і кантралёраў?

А што наконт аператыўных здымкаў з боку відэааператараў спецслужб? Можа, шуняўкам забароняць здымаць людзей падчас мітынгаў і шэсцяў? Ці прыбяруць відэакамеры з кожнага кута? Адказ вядомы: адзін закон для нас – іншы закон для іх.

Магчыма, клопат аб супрацоўніках МУС выкліканы ў т.л. нядаўнім здарэннем у Архангельску, дзе анархіст Міхаіл Жлабіцкі здзейсніў выбух у будынку ФСБ. [2] Карнікі зразумелі, што помста можа пагражаць ім не толькі калі рыжым зрынецца, але і навогул ў любы момант.

Акрамя таго ў сацсетках «тэатралаў» нярэдка апазнаюць, ідэнтэфікуюць і ўсяляк травяць. На сайце «Банда Лукі» існуе цэлы каталаг супрацоўнікаў карных служб, у многіх пазначаныя адрэсы, што, вядома, не можа іх не напружваць.

Дзяржава абараняе сваю манаполію на гвалт і кантроль над грамадствам усімі сродкамі. І не можа быць ніякай гаворкі ні аб якім раўнапраў’і перад законам, калі гэты закон піша сама дзяржава і ў інтарэсах вузкай купкі людзей. Тая самая дзяржава, якая кантралюе суд і надае сваім ахоўнікам права быць адначасова і катам і адзінай сведкай у судзе. Мы неаднаразова крытыкавалі заклікі пратэставаць у межах закону і прапаноўвалі замест гэтага наўпроставае дзеянне згодна толькі з сумленнем [3, 4].

Міліцыянты баяцца, што іх асоба будзе высветлена і за ўсе зробленае прыйдзецца несці пакаранне, бо ведаюць, што іх праца ідзе не на карысць грамадству, а толькі ў абарону людажэрскай улады. Усе больш частыя [5] [6] [7] [8] выпадкі супраціву карнікам з боку простага насельніцтва пацвярджаюць: гэты страх – небеспадстаўны.

Спасылкі:

1. Канстытуцыйны суд прапанаваў забараніць фатаграфаваць беларусаў бязь іх згоды — https://www.svaboda.org/a/29580941.html

2. Ответственность за взрыв у здания ФСБ в Архангельске взял на себя анархист — https://pramen.io/ru/2018/10/otvetstvennost-za-vzryv-u-zdaniya-fsb-v-arhangelske-vzyal-na-sebya-anarhist/

3. Что делать, если у вас завелась либеральная оппозиция? — https://pramen.io/ru/2018/03/chto-delat-esli-u-vas-zavelas-liberalnaya-oppozitsiya/

4. Межы пратэсту: хто ўсталёўвае і каму яны карысныя? — https://pramen.io/ru/2018/06/mezhy-pratestu-hto-ustalyouvae-i-kamu-yany-karysnyya/

5. https://pramen.io/ru/2018/10/minchanin-supratsiulyausya-zatrymannyu-militsyyant-adkryu-pa-im-agon/

6. https://pramen.io/ru/2018/09/sergeya-dyachka-pereveli-v-minsk-on-ne-priznaet-vinu/

7. https://pramen.io/ru/2018/08/bojka-z-daishnikam-u-pinsku-padrabyaznastsi/

8. https://pramen.io/ru/2018/07/u-brestse-narod-baraniu-netsvyarozaga-muzhchynu-ad-zatrymannya/

Юрый Белоў для pramen.io

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.