Сусьветны дзень свабоды ад аўтамабіляў (22 верасьня) ў бягучым 2005 годзе ў Менску будзе адзначаны ня толькі сьвяточнай Крытычнай масай (23.09, 18:00), але і гульнёй "Перавозка" (24.09, збор каля унівэрмагу "Беларусь" у 13:30, старт тамсама у 14:00).
Суботнім днём 24 верасьня некалькі дзесяткаў аматараў ровараў і прыхільнікаў грамадзкага транспарту выйдуць на старт чарговых спаборніцтваў па гарадзкім арыентаваньні, каб у захапляльнай форме бліжэй пазнаёміцца з малавядомымі куткамі Менска, разам правесьці час на вольным паветры, а таксама паказаць сабе ды іншым людзям, што экалягічныя віды транспарту - грамадзкі й роварны - гэта цалкам рэальная і даступная альтэрнатыва асабістым аўтамабілям. Спаборніцтвы даступныя для ўсіх - дзеля таго, каб паўдзельнічаць, зусім ня трэба быць прафэсійным спартоўцам. Дастаткова адно сабраць каманду (ад аднаго да трох чалавек), азнаёміцца з правіламі правядзеньня гульні (гэта можна зрабіць непасрэдна перад стартам) і (неабавязкова) падаць на сайце otryv…