На франтах сусветнага супраціву

УКРАІНА

У ноч на 17 чэрвеня анархісцкая група «Махновські діти» закідалі фарбай выяву Скарападскага на сцяне.

Кіеўскія анархісты з дапамогай лямпачак з фарбай пашкодзілі графіці з «апошнім гетманам». «Павел Скарападскі з’яўляецца рэакцыянерам, які пад прыкрыццём патрыятызму праводзіў антысацыяльную палітыку. Ён з’яўляўся стаўленікам нямецкіх акупантаў, якія рабавалі ўкраінскі працоўны народ а таксама вялікім сябрам белага афіцэрства, якое падчас яго кіравання пераўтварылі Кіеў у адзін вялікі дваранскі банкет. Мы выступаем супраць гераізацыі гэтай асобы» — заяўляюць анархісты.

001

 

ГЕРМАНІЯ

Ноччу 17 чэрвеня у Берліне група нямецкіх анархістаў у салідарнасць з пратэстоўцамі Францыі знішчыла экскаватар, які належыць фірме Вінчы. Фірма прымае ўдзел у будаўніцтве аэрапорта на тэрыторыях, з якіх плануецца высяліць людзей, а таксама ў будаўніцтве турмаў і атамных электрастанцый.

«Таму мы лічым, што падпал гэтага экскаватара – гэта добрае прывітанне бунтарам Францыі, арыштаваным, і ўсім тым, хто быў паранены на дэманстрацыях».

 

002

 

ФРАНЦЫЯ

14 чэрвеня па ўсёй Францыі на вуліцы выйшла больш за 1 млн. людзей каб выказаць свой пратэст супраць працоўнай рэформы. Акцыі скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй.

003

004

005

 

У ноч з 18 на 19 чэрвеня былі падпаленыя два экскаватары, прыпаркаваныя калі будоўлі ў горадзе Безье на поўдні Францыі. Абодве машыны сталі непрыгоднымі для выкарыстання.

Паліцыя шукае нападнікаў і прычыны падпалу. Папярэдне прадстаўнікі ўлады называюць прычыны «падазронымі».

 

ІТАЛІЯ

17 чэрвеня паведамлялася, што тысячы людзей занялі Капіталійскую плошчу ў Рыме: рух за жыллё вырашыў падтрымаць сем`і, выселеныя днём раней ў Мадене а таксама выказаць свой пратэст супраць зніжэння колькасці сацыяльнага жылля,супраць паліцэйскіх рэпрэсій і расісцкіх спекуляцый на мігранцкай тэме. У той жа час у Турыне людзі, якія церпяць ад жыллёвых праблем захапілі 12 кватэр жыллёвага агенцтва і з дапамогай мясцовых жыхароў усталявалі камітэт, які мусіць займацца гэтай справай у далейшым.

 

006

007

 

ГІШПАНІЯ

13 чэрвеня машыністы Мадрыдскага метро пачалі тыднёвы страйк, у якім прымае ўдзел 1500 машыністаў. У панядзелак на лініі выйшла толькі 64 % цягнікоў з тых, якія павінны былі. Гэта прывяло да перапаўнення цягнікоў і падаўжэння прамежкаў паміж іх рухаў.

Чарговая серыя страйкаў намечаная на 22, 23 і 24 чэрвеня.

 

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

Увечары 13 чэрвеня у мясцовасці Дэптфорд, паўночна-усходні Лондан прыбылі прадстаўнікі дзяржаўнай службы «Хоум офіс» (нешта накшталт міграцыйнай службы) для правядзення рэйду па вулічнаму рынку. Падчас гэтага яны пакінулі свой аўтамабіль, у якім былі ў хуткім часе разбітыя шыбы, а на самім аўтамабілі напісана: «Расісцкі мікрааўтобус».

Паведамляецца, што міграцыйныя службы, паліцыя і ўласнікі жыллёвых памяшканняў дзейнічаюць сумесна, каб пазбавіць раён ад «сацыяльна непажаданых» жыхароў, такіх як мігранты.

009

010

КУРДЫСТАН

18 чэрвеня паведамлялася што партызаны РПК захапілі ў турэцкіх сілавікоў зброю. Курдскія крыніцы апублікавалі відэа, на якім бачнае ўзбраенне: гранатамёт, агнястрэльная зброя, оптыка, баепрыпасы.

Апошнім часам турэцкія сілавікі дасягнулі значных поспехаў у барацьбе з YPS (Грамадзянскімі атрадамі абароны), выцесніўшы іх з большасці кантраляваных месцаў у гарадах Шырнак, Дыярбакыр, Сілопі і Нусайбін (мы неаднаразова пісалі пра партызанскую барацьбу ў гэтых гарадах – гл. «Хронікі класавай вайны» за папярэднія месяцы), але партызаны YPS і HPG (узброенае крыло РПК) працягваюць кантраляваць значныя тэрыторыі ў сельскай мясцовасці.

Мы хацелі прадэманстраваць вам гэтае відэа, але Youtube выдаліў яго.

Нагадаем, з ліпеня 2015 года на паўночным усходзе Турцыі, населеным пераважна курдамі, ідзе грамадзянская вайна турэцкіх войскаў супраць курдскіх атрадаў самаабароны і партызанаў ППК. Турэцкая армія штурмавала жылыя кварталы, страляючы па дамах з танкаў і артылерыі, у выніку чаго загінула ўжо больш за 600 грамадзянскіх асоб. Турэцкая рэвалюцыйная моладзь называе сваё змаганне працягам рэвалюцыі ў Ражаве і намагаецца пабудаваць у адваяванай у паліцыі і войскаў раёне рэвалюцыйнае самакіраванне.

Падрабязней аб гэтай тэме: http://www.nihilist.li/2016/03/25/idet-grazhdanskaya-vojna-a-mir-molchit/

http://hevale.nihilist.li/2016/02/antropolog-michiganskogo-universiteta-gejdar-daridzhi-zdes-sozdaetsya-antikapitalisticheskij-obraz-zhizni

ЗША

14 чэрвеня ў горадзе Алімпія, штат Вашыгнтон, сярод дню быў размаляваны аўтамабіль, на якім месціўся канфедэратскі сцяг. На аўтамабілі быў пакінуты надпіс “AFA” (Anti-Fascist Action. — Антыфашысцкае дзеянне) Нейкі відавочца падчас размалёўвання закрычаў праз дарогу: «Вы малюеце на чыйсьці машыне!», на што яму адказалі: «На ёй расісцкая налепка!». Больш пытанняў не паступала.

Гэтай невялікай акцыяй пратэстнага вандалізму таварышы хацелі прадэманстраваць, што не будуць маўчаць, калі бачаць сімвалы, мэта якіх – паспрабаваць ізаляваць і зняволіць нас усіх у штодзённым жыцці. «Выходзьце на вуліцу, рабіце так, каб нашая мясцовасць заставалася нашай» — так канчаецца іх зварот.

 

Па ўсёй краіне працягваецца галадоўка зняволеных з ініцыятывы «Паміраем, каб жыць». Яна пачалася 10 чэрвеня. Галоўнае патрабаванне да Папраўчага дэпартаменту (DOC) – спыніць практыку доўгатэрміновага адзіночнага зняволення.

Як мінімум адзін з пратэстоўцаў галадае ўжо з 5 чэрвеня.

Папраўчы дэпартамент адказаў раздзяленнем арыштантаў, чым зрабіў немагчымым перамовы і дасягненне кансэнсусу. Аднаго з асуджаных перавялі ў іншую установу, пры гэтым не аддаўшы яму ягоныя асабістыя рэчы.

Як мінімум два чалавекі галадаюць у турме Вупан, штат Вісконсін, дзе і пачаўся пратэст. Яшчэ двое былі перавезена ў турму Калумбіі, і адзін у турму Грын Бэй, штат Ілінойс.

У некаторых пратэстоўцаў сур’ёзныя праблемы са здароўем, але тым не менш яны не спыняюць свайго ўдзелу ў галадоўцы.

За арыштантаў падняліся неабыякавыя людзі штатаў: яны патрабуюць ад DOC інфармацыі, але там адмаўляюцца нават казаць, колькі зняволеных зараз галадаюць.

У красавіку яшчэ адзін асуджаны з турмы Вупан па імені Роберт Татум пачаў галадоўку, але пасля двух тыдняў яго прымусова накармілі. Амерыканская медычная асацыяцыя і ААН без ваганняў асудзілі прымусовае кармленне як небяспечнае і неэтычнае.

У аўторак плануюцца пікеты каля офісаў DOC

 

011

 

Ванкувер, штат Вашынгтон: больш за 100 чалавек спынілі рух цягнікоў, заблакаваўшы сабою рэйкі. Гэтая акцыя была арганізавана Сеткі супраціву вуглевадароднаму паліву у адказ на пастаўкі нафты па рэйках у горад Мосэр, штат Арегон. Актывісты занепакоеныя не толькі лакальнымі праблемамі, якія можа выклікаць пастаўка нафты па рэйках, але і сур’ёзнымі і рэальнымі пагрозамі, выкліканымі выкідамі вуглероду і змяненнем клімату. Падчас блакады сябры супольнасці выказвалі свой гнеў наконт таго, што сквапнасць карпарацыі ставіць пад пагрозу мясцовыя экасістэмы і супольнасці, вядучы да Шостага вялікага вымірання відаў.

Блакада неўзабаве падверглася атацы паліцыі: 21 чалавек затрыманы.

 

012

 

УРУГВАЙ

Зранку 14-га чэрвеня 16 трусаў былі вызваленыя з фермы ў наваколлі Мелілы. З дапамогай кляшчоў і нажніц экапаўстанцы адкрылі дзверы каб вызваліць трусаў, а на сцяне напісалі: «За жыццё не гандлююцца, вызваліць усіх жывёл».

«Знішчым усе клеткі на свеце, незалежна ад таго, людзі ці жывёлы знаходзяцца ў іх! Мы не збіраемся абмяркоўваць права на свабоду жывёл з палітыкамі – не важна, левымі ці правымі. Свабоду не просяць яе бяруць. Спалім капітал!» — паведамляецца ў камюніке угурвайскіх экаанархістаў.

013

 

БРАЗІЛІЯ

18 чэрвеня паведамлялася што прадстаўнікі бразільскага племені Ава заблакавалі чыгунку, якая належыць кампаніі Вэйл на ўсходзе Амазоніі.

Кампанія вырашыла пашырыць чыгунку, але Ава кажуць, што пашырэнне выкліча рост колькасці і памераў цягнікоў, якія транспартуюць жалезную руду з шахты Карайас у порт Сао Луіс, што істотна ускладніць паляванне племені.

За блакадай чыгункі паследвалі перамовы з прадстаўнікамі кампаніі. Ава пагадзіліся спыніць блакаду ў абмен на змякчэнне кампаніяй негатыўнага ўплыву чыгункі на лес.

 

014

 

Зранку 13 чэрвеня ў муніцыпалітэце Мукуры, штат Байа тысячы працоўных і ўдзельнікаў руху «Беззямельныя» акупавалі фабрыку па вытворчасці паперы.

Рух «Беззямельныя» адмаўляе мадэль развіцця аграбізнэса, якая не прыўносіць карысці ў сацыяльную, культурную і экалагічную сферы. «Кампанія толькі эксплуатуе нашыя землі, выводзіць і распрадае нашае багацце. Яны толькі падкрэсліваюць нелегітымнасць урада і часовага прэзідэнта Мішэля Тэмера»

Акупаваная фабрыка – частка ТНК, якая, прыбыўшы ў рэгіён, пачала высаджваць эўкаліпт у прамысловых маштабах і знішчаць разнастайнасць тавараў на гэтай тэрыторыі, што прывяло да скачка коштаў. Выкарыстанне пестыцыдаў, якія забруджваюць зямлю, паветра і ваду, робіць немагчымым вырошчванне ўраджаю мясцовымі сялянамі. Масавае вырошчванне монакультуры – эўкаліптаў, выклікала сыход з мясцовасці тысяч сялян. Рака Мікуры, якая цячэ праз аднайменны горад, зараз на ніжэйшым узроўні за ўсю гісторыю.

Гэтай акцыяй прамога дзеяння, якая з’яўляецца часткай Нацыянальнага дню барацьбы супраць ураду Тэмера, працоўныя патарбуюць кампенсацыі ад Міністэрства аграрнага развіцця і адмены палітычнай мадэлі, якая мае на ўвазе прыватызацыю і падрывае канстытуцыйныя правы працоўных.

015

016

 

Таксама паведамляецца, што ў Бразіліі набірае абароты рух за захоп школ. Старшакласнікі занялі больш за 300 устаноў і фарміравалі камітэты для правядзення пераамоваў з уладамі. Патрабаванні: расследаванні злоўжыванняў грашыма, якія былі выдзеленыя на развіццё адукацыі.

Рух пачаўся яшчэ ў мінулым годзе ў Сан-Паулу, а зараз распаўсюдзіўся яшчэ на 5 штатаў.

У Рыа-дэ-Жанэйра ўжо больш за 3 месяца працягваецца страйк настаўнікаў. Яны не атрымліваюць зарплаты, школы – у жахлівым стане, улады ж праводзяць алімпіяду, якая, па меркаванню жыхароў, «штурхае горад у бездань».

Вучань Рафаэль Галван, адначасова будучы дырэктарам адной з асацыяцыі школьнікаў, распавядае пра свой візіт у школы штата Пара, дзе вучні патрабуюць рэформы адукацыі, спынення дрэннага мэнэджмэнту і зацверджання школьных сняданкаў для ўсіх вучняў: «Гэта жахліва. Школа выглядае як турма. Ніякай структуры, ежы няма, транспарту няма. Я ледзь стрымліваў слёзы, калі размаўляў з вучнямі».

Пасля доўгіх год дрэнных умоў і адсутнасці сродкаў, вучні сярэдніх школ у Бразіліі вырашылі што з іх хопіць. Пад уздзеянняў страйкаў педагогаў, вучні ў 2015 годзе самі вырашылі пачаць страйкаваць і захопліваць школьныя будынкі па ўсей краіне. Сістэма народнай адукацыі памірала ў Бразіліі цягам дзесяцігоддзяў. Сем’і «сярэдняга класа» і багацеяў ніколі не карысталіся грамадскімі школамі, адпраўляючы сваіх дзяцей выключна ў прыватныя вучэбныя ўстановы. Адукацыя ў прыватнай школе – адзіная магчымасць атрымаць дастатковыя веды для здачы экзаменаў ў дзяржаўныя ВНУ, якія, па іроніі, з’яўляюцца лепшымі ў краіне. Вучні дзяржаўных школ маюць мала шансаў на гэта.

Вялікую ролю у захопах і руху адыгрываюць дзяўчыны. Як кажа Ізабэла Кейрус, 17-летняя актывістка, дыскусіі аб фемінізме – звычайная рэч у яе школе, дзе ёсць фемінісцкі клуб і клуб ЛГБТ. Адно з патрабаванняў руху – уключыць у школьную праграму штата пытанні фемінізму і правоў жанчын.

Аднак улада б’е ў адказ. У штаце Рыу-Грандзі-Ду-Сул на поўдні Бразіліі захоплена больш за 170 школ. Чыноўнікі накіравалі ліст вучням захопленых школ, запатрабаваўшы пакінуць будынкі цягам 48 гадзін. Асацыяцыя вучняў звярнулася са скаргай у суд штата, так як лічыць што ўлада не можа даваць такія распараджэнні – школы належаць падаткаплацельшчыкам

Таксама моц захопаў падрывае рух «анты-захопаў»: незадаволеных вучняў, якіх, як лічыцца, нацкоўвае ўрад штата і дэпартамент адукацыі, каб зрываць захопы. 16 мая, пасля амаль 2 месяцаў захопу вучні пакінулі каледж Мендіса ді Мараіса, дзе адбыўся першы захоп. Гэта адбылося пасля канфрантацыі з пратэстоўцамі з «анты-захопу», якія шпурлялі камяні, бутэлькі і нанеслі раненні некалькім людзям. Праз 5 дзён вучні захапілі будынак дэпартамента адукацыі штата Рыа. Пратэст быў жорстка падаўлены спецназам.

 

ВЕНЕСУЭЛА

14 чэрвеня хваляванні ахапілі прыбярэжны горад Кумана на ўсходзе краіны. Людзі штурмавалі прадуктовыя магазіны і лаўкі – у Венесуэле горад. Сілы бяспекі разганялі людзей, арыштаваныя больш за 400 з іх. Улады вінавацяць у бунтах апазіцыю.

У штаце Ансоатегі паведамляецца што разам з хлебнымі бунтамі адбываюцца напады на офіс кіруючай партыі.

У той жа дзень, 14 чэрвеня дзясяткі жыхароў аднаго з працоўных кварталаў Каракаса блакавалі галоўную дарогу на працягу 3 кіламетраў ад прэзідэнцкага палацу, скандуючы: «Мы хочам ежы, а не манга!»

017

018

 

МЕКСІКА

17 чэрвеня, горад Сьюдад-Незахуалькольотель (прыгарад Мехіко) анархісты знішчылі 13 тэлефонных будак, якія належаць кампаніі Телмекс. Кампанія Телмекс будуе федэральныя турмы ў Мексіко. Яе ўладальнік – Карлос Слім, чые кампаніі таксама прымаюць удзел у канстряванні хуткаснай чыгункі Мехіко-Толака, будоўля якой знішчае лясы і вадаёмы.

«Гэты сабатаж – у салідарнасць з бунтарамі-арыштантамі турмы Баріентос, у падтрымку таварышаў ў турмах Мехіко, з таварышам Густаво Р. — і за знішчэнне турам. Агонь па кампаніям, якія будуюць турмы!
Анархісты» — так сканчаецца камюніке, разасланае паўстанцамі.

На фота — месцазнаходжанне гораду Сьюдад-Незахуалькольотель.

Siudad

 

19 чэрвеня: чаканая атака паліцыі на людзей і настаўнікаў-страйкоўцаў у штаце Оахака, Мексіка, пачалася. Паведамляецца аб забітых: ад 6 да 8 чалавек. Зранку ў нядзелю спецназ атакаваў заблакаваную трасу Нохічітлан на паўночны захад ад Оахакі.

45 чалавек раненыя, 22 зніклі.

Ужо некалькі год настаўнікі Мексікі змагаюцца супраць неаліберальнай рэформы, якая мае на ўвазе універсальны нацыянальны тэст, прыватызацыю адукацыі і зніжэнне выплат настаўнікам, а таксама пашырэнне кантролю над настаўнікамі праз так званы Альянс за якасную адукацыю.

018

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень у аўторак.

Крыніцы:

https://insurrectionnewsworldwide.wordpress.com/

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/blackrainboworg

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

https://www.facebook.com/blackrainboworg/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

 

 

На франтах сусветнага супраціву: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *