У Бараўлянах паўстала намётавае мястэчка

Канфлікт між мясцовымі жыхарамі і ўладай узнік з-за планаў чыноўнікаў вырубіць мясцовы лес пад будаўніцтва дарогі і школы. Як лічаць людзі, тут можа мець месца карупцыйная схема: на полі ля лесу будуць пастаўленыя шматпавярховікі, да якіх трэба правесці камунальныя сеці. Таму спачатку ў лесе пабудуюць школу, павыразаўшы дрэвы і да камунікацыяў, пабудаваных за бюджэтны кошт, падключаць камерцыйнае жытло.

Жыхары паселкаў Лескаўка, Лясны, Вопытны, вядуць перпапіску з чыноўнікамі, але тыя іх не чуюць. Іван Ліпніцкі, старшыня Мінскага абласнога савету дэпутатаў, нават прыгразіў журналістам і мясцовым жыхарам падчас сустрэчы: «Если вы покажете меня по своим каналам, я к вам предьявлю иск». Ён лічыць праблему «надуманай» і сцвярждае, што «у нас в Беларуси хватает кислорода».

Тактыка намётавага мястэчка можа дапамагчы мясцовым жыхарам зрушыць справу з мертвай кропкі, калі яны праявяць дастатковую настойлівасць. У лютым такім жа чынам атрымалася спыніць забудову ў Курапатах (https://pramen.io/ru/2017/03/kurapaty-pratsounyya-vyvozyats-budmateryyaly/). Ці праявяць жыхары Бараўлянаў дастатковую прынцыповасць у змаганні за сваё права на чыстае паветра — пакажа час.

Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/zhyhary-baraulyanau-pratestuyuts-suprats-karuptsyi/

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.