Беларускія Зялёныя - сябры еўрапейскага інтэрнацыяналу зялёных партый
9-12 кастрычніка 2008 ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай Партыі Зялёных (ЕПЗ) у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты Беларускай Партыі "Зялёныя" (БПЗ) .Пад час кангрэсу была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб надаць беларускім зялёным статус партыі - назіральніка ў ЕПЗ. Кангрэс аднагалосна задавальніў просьбу БПЗ.
Статус партыі - назіральніка з'яўляецца пераходным для партый - кандыдатаў. Праз тры гады БПЗ адпаведна статуту ЕПЗ зможа патрабаваць поўнае сяброўства.
БПЗ разглядае сяброўства ў ЕПЗ як важны крок, якi узмацнiць пазiцыi беларускага экалагiчнага руху, iнтыгруе яго ў сумсветную барацьбу за зялёную грамадскую альтэрнатыву.
Еўрапейская Партыя Зялёных была заснаваная ў 1984 годзе. ЕПЗ з'яўляецца галоўным каардынуючым органам еўрапейскіх экалагічных партый. Галоўнымі прынцыпамі ЕПЗ з'яляюцца: экалогія, сацыяльная справядлівасць, дэмакратыя, талерантнасць,
Еўрапейская Партыя Зялёных мае …