Хлопца, які шпурнуў кактэйль Молатава ў будынак КДБ, перавялі ў «крытку».
Яўген Васьковіч сядзіць у магілёўскай турме ў камеры на трох чалавек. З калоніі яго перавялі ў «крытку» (турму камернага тыпу) за парушэнні. У тым ліку за тое, што адмаўляўся аддаваць кантралёрам беларускаймоўную Біблію.
18 лістапада ён выйшаў з ШЫЗА, дзе правёў месяц.
Сядзець яму непасрэдна ў турме яшчэ 3 гады, але і пасля гэтага да канца тэрміну будзе яшчэ вельмі далёка… Пра «УДО» (умоўна-датэрміновае вызваленне) ці «замену рэжыму» можна забыць у прынцыпе — гэта тычыцца амаль выключна брыгадзіраў ды заггасаў атрадаў з ліку саміх зэкаў. Асабістаму ворагу Камітэту дзяржбяспекі не прыходзіцца разлічваць на нейкія паслабленні…
У сваім апошнім лісце Васьковіч піша: «Зрабіце, калі ласка, што-хаця, каб у прэсе мяне перасталі называць анархістам. Я быў, ёсць і буду нацыяналістам».
Ён просіць у лістах даслаць яму тэксты патрыятычных песень і публікацыі на нацыянальную тэматыку.
У свой час мне давялося…