На будоўлі астравецкай АЭС меркавана загінула два чалавекі

Жыхарка Астраўца звязалася з журналістамі Радыё Свабода каб паведаміць пра надзвыяайнае здарэнне на будоўлі:

«Інфармацыя дакладная, загінулі два чалавекі. Зварвалі газавай устаноўкай нейкую канструкцыю, адбыўся выбух і абодва насмерць. Самі не з Астравецкага раёну, камандзіраваныя. Адкуль — невядома, бо працуюць і горадзенскія, і віцебскія, і магілёўскія, з усёй Беларусі папрыяжджалі. А крыху раней было, што выбухнуў балён і загінуў чалавек — працавала цэлая брыгада, адзін пацярпеў».

Са словаў суразмоўцы, гэта другое па ліку здарэнне з чалавечымі ахвярамі за апошнія дні:

«Днямі сарваўся мантажнік, зваліўся з вялікай вышыні. Таксама наўрад ці будзе жыць, бо, як сказалі, сам увесь пераломлены ад удару, унутраныя органы пашкоджаныя. „Хуткая“ забрала, але ўжо без прытомнасьці. Цяпер ён у Астравецкім шпіталі, невядома, жывы ці не. Мэдыкі наўрад ці што скажуць, бо ўсіх абклалі такім кантролем, што слова лішняга ня вымавяць».

У інфармацыйным цэнтры БелАЭС журналістам адказалі, што ні пра якія надзвычайныя здарэньні зьвестак ня маюць. А у прыёмным пакоі Астравецкага цэнтральнага раённага шпіталя дзяжурны лекар патлумачыў, што ня мае права распаўсюджваць канфідэнцыйныя звесткі пра пацыентаў.

Нагадаем, на будоўлі АЭС ужо неаднаразова здараліся аварыіі і надзвычайныя здарэнні, у тым ліку з чалавечымі ахвярамі: https://pramen.io/ru/2016/08/chargovae-zdarenne-na-aes-zaginuu-chalavek/

Беларускія анархісты паслядоўна і стала выступаюць супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы: https://pramen.io/ru/2016/04/aktsiya-anarhistov-protiv-aes-v-minske-aktsyya-anarhistau-suprats-aes-u-minsku/, https://pramen.io/ru/2016/04/grodno-anarhisty-protiv-aes/

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28628783.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.