Каб стаць журналістам, мытнікам ці юрыстам, будзе патрэбны дазвол выканкаму 22 ноября 2007
Еўрарадыё даведалася падрабязнасці прапанаваных змяненняў у правілы прыёму ў ВНУ. Абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка.
У Беларусі плануюць увесці савецкую сістэму атрымання рэкамендацый для абітурыентаў. Калі вы хочаце стаць, напрыклад, журналістам, правазнаўцам, мытнікам, міжнароднікам, трэба, каб гэтага хацелі і ўлады. Новыя правілы прыёму яшчэ не зацверджаны прэзідэнтам. Але ужо зараз вядома пра самую скандальную прапанову ад Мінадукацыі. Старшыня камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч пагадзіўся зачытаць Еўрарадыё змест дакумента:
Уладзімір Здановіч: _“У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца асаблівые патрабаванні: дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўнае кіраванне …