Пачаўшыся 6 жніўня, пасля забойства паліцыяй жыхара беднага лонданскага прыгарада Тотэнхэм, бунты, якія закранулі галоўным чынам Лондан, Бірмінгем, Ліверпуль і Манчэстар, сталі прычынай па меншай меры чатырох смерцяў. Адзін чалавек сур’ёзна паранены. Такога Англія не бачыла ўжо даўно. Падчас свайго нядаўняга выступу прэм’ер-міністр Дэвід Камерон заявіў, што паліцыя атрымае “ўсе патрэбныя ёй сродкі” і дазвол на “любую тактыку, якую яна лічыць неабходнай”.
“Відавочна, што некаторыя справы ідуць вельмі кепска ў нашым грамадстве”, – пагадзіўся Камерон, чый урад увёў у дзеянне “антыкрызісны” план беспрэцэдэнтна жорсткіх бюджэтных скарачэнняў адразу пасля свайго прыходу да ўлады (дзякуючы альянсу кансерватараў і ліберал-дэмакратаў) ў маі 2010 года. Вынікам гэтых мераў стаў рост сацыяльнай няроўнасці, які выклікаў "уздым пратэстаў, што мелі пераважна мірны характар, але таксама здзівілі сваімі…